Канстытуцыйны суд ФРГ дазволіў эўтаназію

Права на смерць па ўласным жаданні адносіцца да асабістых правоў чалавека, вырашыў Федэральны канстытуцыйны суд Германіі. Забарона эўтаназіі парушае правы цяжкахворых, лічаць суддзі.

46234080_303.jpg

Забарона на эўтаназію на камерцыйнай аснове супярэчыць Асноўнаму закону Германіі. Такое рашэнне Федэральны канстытуцыйны суд краіны вынес у сераду, 26 лютага. Суддзі ў Карлсруэ ўбачылі ў гэтым парушэнне правоў цяжкахворых людзей і дактароў.
Права на смерць па ўласным меркаванні адносіцца да асабістых правоў чалавека, вырашылі суддзі. Яно ўключае свабоду здзейсніць самагубства ці звярнуцца да дапамогі трэцяга боку для добраахвотнага сыходу з жыцця, адзначыў старшыня вышэйшай судовай інстанцыі ФРГ Андрэас Фоскуле (Andreas Voßkuhle).
Пры гэтым судовы вердыкт не азначае, што заканадаўцам забаронена рэгуляваць дзейнасць арганізацый, якія садзейнічаюць эўтаназіі.

Што такое «эўтаназія на камерцыйнай аснове»


У лістападзе 2015 года германскі бундэстаг абвясціў па-за законам арганізацыі, якія садзейнічаюць на камерцыйнай аснове эўтаназіі ў ФРГ. Пры гэтым, як адзначае агенцтва AFP, паняцце «камерцыйны» ахоплівала не толькі «матэрыяльную зацікаўленасць» пры прадастаўленні магчымасці эўтаназіі, але і неаднаразовае бязвыплатнае садзейнічанне сыходу з жыцця невылечна хворых людзей. Парушэнне забароны пагражала пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
Гэтае рашэнне стала аб'ектам жорсткай крытыкі з боку цяжкахворых, шэрагу лекараў і профільных арганізацый. Цяпер Федэральны канстытуцыйны суд стаў на іх бок.
dw.com