Крывавы спорт
Поспех фільму «Рэстлер» (The Wrestler) рэжысёра Дарэна Аранофскі з Мікі Руркам у галоўнай ролі выклікаў шалёную цікавасць гэтага да экзатычнага віду
спорту.
Выхад фільму адбыўся ў верасні 2008 года (яго прэзентавалі на фестывалі ў Венецыі, дзе ён адразу атрымаў галоўнага «Залатога льва»). Аднак у шырокі пракат
«Рэстлер» выйшаў толькі ў сакавіку.
Поспех фільму «Рэстлер» (The Wrestler) рэжысёра Дарэна Аранофскі з Мікі Руркам у галоўнай ролі выклікаў шалёную цікавасць гэтага да экзатычнага віду
спорту.
Выхад фільму адбыўся ў верасні 2008 года (яго прэзентавалі на фестывалі ў Венецыі, дзе ён адразу атрымаў галоўнага «Залатога льва»). Аднак у шырокі пракат
«Рэстлер» выйшаў толькі ў сакавіку.
Пару слоў пра фабулу: галоўны герой карціны рэстлер Рэндзі па мянушцы The Ram (англ.: таран). Рэндзі быў папулярны ў 1980-я, а зараз у яго не лепшыя часы. Ён выступае ў маленькіх залах, жыве ў
трэлеры. Падчас аднаго з шоу ён перанёс інфаркт. Пасля аперацыі ўрачы раяць яму сысці на пенсію. Спартсмен спрабуе пачаць новае жыццё (працаваць прадаўцом, наладзіць адносіны з сяброўкай і дачкой).
Аднак нічога не атрымліваецца. І Рэндзі, разумеючы, што ідзе на смерць, усё роўна вяртаецца на рынг.
Мікі Рурк у гэтым фільме згуляў адну з лепшых сваіх роляў («адчыніў душу і сэрца камеры», — як сказаў рэжысёр). Ускосным чынам гэта, дарэчы, першымі прызналі ўлады Ірану.
Па ходу фільму герой змагаецца на рынгу з праціўнікам па мянушцы Аятала. Той, апрануты па ўсходняму, махае іранскім сцягам. Пабіўшы праціўніка, Мікі Рурк на кавалкі раздзірае сцяг. Тэгеран ужо
афіцыйна запатрабаваў у стваральнікаў фільма прабачэння за кадры.
Другая рэакцыя публікі на карціну — рост цікавасці да рэстлінгу, тэатралізаваных пастановачных боек. З пункту гледжання іншаземца, папулярнасць рэстлінгу ў Амерыцы — поўная, мякка
кажучы, загадка. Пераможца ў рэстлінгу відавочны, яго можна вызначыць загадзя. Ужо калі байцы прадстаўляюцца, відавочна, хто каму ў выніку начысціць рэпу. Адзін з байцоў выконвае функцыі пазітыўнага
хлопца — па тэрміналогіі рэстлераў Фэйс (англ.: Face). Другі негатыўны — Хіл (Heel). Антураж у Фэйса і Хіла адпаведны.
Пачынаецца бойка. Спачатку байцы доўга лаюцца адзін на аднаго. Гэта вельмі важная частка шоу. Яна пераводзіць бойку ў разрад глабальнай падзеі. Кшталту, праціўнікі даўно сачылі адзін за адным і
пакляліся намяць бакі. І вось цяпер фатальны час надышоў.
Абліўшы адзін аднаго брудам, праціўнікі пускаюць у ход кулакі. Біць, дарэчы, трэба не ў поўную сілу. Аднак усё роўна адзінабой выглядае вельмі эфектна: адзін са спартсменаў можа выкінуць апанента з
рынга ў зал, скакаць на праціўніка, падняўшыся на канаты. Дастаецца часам і суддзі: ён па сцэнару ўвасабляе ўсю прадажнасць прафесіі — падсуджвае негатыўнаму Хілу. Станоўчы герой доўга
выносіць выхадкі рэферы, каб потым таксама намяць яму бакі: такія экзекуцыі вельмі любіць публіка.
Гледачы, дарэчы, таксама не паводзяць сябе пасіўна. Яны эмацыйна выяўляюць свае адносіны да падзей на рынгу і нават бяруць удзел у бойцы, калі яна пераносіцца за межы рынгу. У ход ідуць крэслы, лавы,
дарожныя знакі (іх спецыяльна прыносяць на шоу). Усё гэта разбіваюць аб целы і галовы спартсменаў. Вось такое відовішча.
Дзіўна, аднак на гэтым усім зарабляюцца шалёныя грошы, прыкладна столькі ж, колькі на прафесійным боксе. Вядучыя рэстлеры атрымліваюць за выступ да ста тысяч долараў.
Праўда, стаць класным рэстлерам цяжка. Спачатку трэба прыдумаць гэтак званы «гімік» — стыль паводзін, адзенне, форму выхаду на рынг, і нават стыль бою. Гэта патрэбна
рэстлеру, каб публіка сімпатызавала яму. Трэба быць добрым акцёрам. Закон жанру патрабуе інсцэніроўкі бою. Натуральна, дрэнныя акцёры не могуць стварыць уяўленне пра тое, што бойка рэальная і,
адпаведна, якасць шоу будзе нізкая.
Аднак і гэтага мала. Трэба, напрыклад, навучыцца карыстацца «блэйдам» — кавалкам брытвы, абматаным скотчам. З дапамогай блэйда рэстлеры імітуюць крывавыя раны. Напрыклад,
рэстлера ўдарылі аб стойку рынгу. У наступны момант камера паказвае праціўніка. За гэтыя хвіліны пабіты рэстлер мусіць зрабіць сабе надрэз на лбу і размазаць кроў па твару.
Калі вывучыць усе гэтыя прыёмы, можна стаць зоркай рэстлінгу. Як, напрыклад, Халк Хоган, амерыканскі рэстлер, які выступаў у пачатку 1980-х. У ЗША ён лічыцца нацыянальным героем. Вакол яго створаная
сапраўдная індустрыя: напоі, ежа, кампутарныя гульні, цацкі.
Хапае ў рэстлінгу і крытыкаў, асабліва ў Еўропе. Праціўнікі рэстлінгу трактуюць яго папулярнасць у кантэксце дэбілізацыі насельніцтва. Рэстлінг — самы папулярны від спорту сярод неадукаванай
часткі рабочага класу. Вядомага французскага сацыёлага Раланда Барта шакавала жаданне прыхільнікаў рэстлінгу пабачыць спектакль, фінал якога вядомы апрыёры. Іншымі словамі, людзі хацелі быць
падманутымі. Не будзем казаць ужо пра прапаганду гвалту.
Так ці інакш, сусветны поспех фільма «Рэстлер» стаў пралогам новай моды на гэты від спорту. І даў яму шанец у другі раз паспрабаваць заваяваць аўдыторыі ў краінах былога СССР.
Першая спроба прывіць цікавасць да рэстлінгу, якая мела месца пасля перабудовы, была беспаспяховай. Хаця гісторыя паказвае, што патэнцыйна наш глядач, а тым больш у кантэксце крызісу сістэмы
адукацыі, гатовы захапляцца пастановачным мардабоем.
Варта ўзгадаць, што да рэвалюцыі цвіком кожнага цыркавога прадстаўлення быў нумар «Французская барацьба» — па-сутнасці пастановачныя бойкі. Пасля перамогі бальшавікоў
французскую барацьбу з цыркавых праграм выключылі.