Навукоўцы: тытаназаўры прыйшлі ў Аўстралію праз Антарктыду
Аўстралійскія навукоўцы паведамілі пра адкрыццё новага віду велізарных расліннаедных дыназаўраў — саваназаўраў (Savannasaurus), якія належаць да роду тытаназаўраў.
![Так, на думку навукоўцаў, выглядалі тытаназаўры, што жылі на Зямлі каля 100 млн гадоў таму. AFP Так, на думку навукоўцаў, выглядалі тытаназаўры, што жылі на Зямлі каля 100 млн гадоў таму. AFP](/img/v1/userfiles/images/_92008352_21d2d6a5_2282_4572_93f4_ee521cd5a161.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так, на думку навукоўцаў, выглядалі тытаназаўры, што жылі на Зямлі каля 100 млн гадоў таму. AFP
Адкрыццё дазволіла выказаць здагадку, што тытаназаўры, якія з'явіліся спачатку ў Паўднёвай Амерыцы, маглі трапіць на іншыя кантыненты ў перыяд "глабальнага пацяплення", што пачалося каля 105 млн гадоў таму.
Аўстралійскі палеантолаг Дэвід Эліёт выявіў рэшткі аднаго дыназаўра, які жыў на аўстралійскім кантыненце 95–98 млн гадоў таму, у штаце Квінсленд у 2006 годзе. На думку навукоўцаў, у вышыню гэты дыназаўр быў як сучасны жыраф, а даўжыня яго цела складала каля 15 метраў.
У ходзе раскопак, якія ажыццяўлялі навукоўцы і валанцёры, Эліёт выявіў яшчэ некалькі костак, якія належаць іншаму дыназаўру, гэты від атрымаў назву Diamantinasaurus matildae.
Паводле навукоўцаў, два дыназаўра, косці якіх знайшоў Эліёт, належаць да групы дыназаўраў-заўраподаў, якія валодалі невялікім па параўнанні з агульным памерам чэрапам, масіўным целам і доўгай шыяй. Група заўраподаў, у сваю чаргу, належыць да роду тытаназаўраў — самых вялікіх расліннаедных дыназаўраў.
Той факт, што ў Аўстраліі 95–100 млн гадоў таму насялялі прадстаўнікі роду тытаназаўраў, дапамог навукоўцам прыйсці да заключэння, што гэтыя вялікія расліннаедныя дыназаўры былі распаўсюджаны ў той час па ўсёй планеце. І іх распаўсюджванне адбылося не раней за 105 млн гадоў таму, калі існаваў пэўны натуральны бар'ер для іх распаўсюджвання з Паўднёвай Амерыкі па іншых кантынентах.
Аднак знаходкі Эліята даказалі, што тытаназаўры маглі распаўсюдзіцца па ўсёй Зямлі раней, чым 100 млн гадоў таму — тады, калі адбыліся змены ў клімаце і пачалося глабальнае пацяпленне.
Паводле здагадкі навукоўцаў, у гэты час Аўстралія і Паўднёвая Амерыка мелі сухапутную сувязь з Антарктыдай. Такім чынам, тытаназаўры маглі патрапіць у Аўстралію з Паўднёвай Амерыкі праз Антарктыду.
Паводле ВВС