Індзейцы ратуюць клімат
Як вядома, снежаньскі кліматычны саміт у Капенгагене закончыўся правалам. Што далей? Прапануем аналіз цяперашняй глабальнай дыскусіі па праблемах змены клімату.
Галоўны вынік Капенгагена: відавочная няздольнасць правячых палітычных эліт дасягнуць кампрамісу па цэламу шэрагу пытанняў прывяла да росту цікавасці да радыкальных тэорый, прысвечаных кліматычнай
тэматыцы. Гаворка вядзецца пра частку левых, якія гіпербалізуюць праблему кліматычных змен, і кансерватараў, якія, наадварот, кажуць, што ніякага глабальнага пацяплення няма.
Як вядома, снежаньскі кліматычны саміт у Капенгагене закончыўся правалам. Што далей? Прапануем аналіз цяперашняй глабальнай дыскусіі па праблемах змены клімату.
Галоўны вынік Капенгагена: відавочная няздольнасць правячых палітычных эліт дасягнуць кампрамісу па цэламу шэрагу пытанняў прывяла да росту цікавасці да радыкальных тэорый, прысвечаных кліматычнай
тэматыцы. Гаворка вядзецца пра частку левых, якія гіпербалізуюць праблему кліматычных змен, і кансерватараў, якія, наадварот, кажуць, што ніякага глабальнага пацяплення няма.
Першымі ў атаку перайшлі кансерватары. Ужо праз некалькі дзён пасля заканчэння шоу ў Капенгагене кансерватыўная прэса выдала сенсацыю. Група вучоных выявіла, што ледавікі на Гімалаях растаюць не
такімі хуткімі тэмпамі, як прагназавалася раней у дакументах Сусветнага кліматычнага саміту 2007 года — так званыя матэрыялы IPCC. Распутваючы загадку, кліматычныя скептыкі заявілі, што
канадскія вучоныя, якія рыхтавалі прагнозы IPCC, наўмысна падкруцілі лічбы. У артыкул расійскага вучонага Катлякова за 1996 год, дзе ён пісаў пра магчымае раставанне льдоў Гімалаяў, былі ўнесеныя
папраўкі. Напрыклад, Катлякоў пісаў пра тое, што ледавікі растаюць у 2350 годзе, а ў канадскім варыянце на выхадзе фігураваў 2035 год. Такім чынам, сама праблема глабальнага пацяплення была зведзеная
да ўзроўню персанальнай містыфікацыі вучоных.
Цікавасці да падобных тэорый таксама спрыяла халодная зіма. Вось што пісала ўкраінская газета «Сегодня» на пачатку студзеня. «На Украіне чакаецца да 30 градусаў ніжэй за
нуль. А казалі, што ў свеце — глабальнае пацяпленне. Памятаецца, у 2007 годзе былы віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор нават Нобелеўскую прэмію атрымаў за кнігу-страшылку пра тое, што чакае Зямлю
з-за пацяпленні клімату. Зноў нахлусілі амерыканцы! Зараз канчаткова стала зразумела, што мана Гора і яму падобных — чарговая піяр-качка, запушчаная з мэтай выдурыць грошай у даверлівага
абывацеля».
Аднак эколагі хутка далі варты адказ. Яны спасылаюцца на самыя апошнія даследаванні тэмпаў раставання леднікоў, апублікаваныя ў лістападаўскім часопісе «Geological Survey of India».
Калі ім верыць, працэс пацяплення ідзе яшчэ хутчэй, чым прагназаваўся ў паперах IPCC. Прычым індусы таксама пішуць, што лічбам IPCC нельга верыць. Аднак, на іх думку, канадцы наўмысна пераблыталі
лічбы, каб не так моцна палохаць аўдыторыю. Сапраўды, першыя публікацыі IPCC выклікалі гучныя блізкіх да экалагічнага лагеру вучоных.
Цяжка сказаць, хто мае рацыю, паколькі хутка палеміка набыла выключна вузкі навуковы фармат. Дзякуючы гэтаму, тэма прагнозаў IPCC хутка сышла са старонак папулярных СМІ.
Цяпер тон у кліматычнай дыскусіі задаюць левыя. Яшчэ ў Капенгагене Левая партыя Еўропы вітала стварэнне блоку краін Трэцяга свету, які пад кіраўніцтвам кітайцаў патрабаваў шукаць рашэнне пацяплення
клімату праз змену мадэлі пераразмеркаванне прыбыткаў.
Зялёны колер слаба пасуе Кітаю. Як вядома, Кітай — адзін з лідэраў вугальнай прамысловасці. Нават той факт, што КНР — сусветны лідэр у развіцці ветравай энергетыкі, не робіць яго
прывабным для эколагаў. Усе плюсы анулюе факт масавых парушэнняў правоў чалавека.
Аднак кандыдатура лідэра не доўга заставалася вакантнай. У апошнія дні саміту ў сталіцу Даніі прыляцелі Уга Чавес і Эва Маралес. Было ясна, што яны едуць не для таго, каб раздаваць кампліменты Бараку
Абаме і Ангеле Меркель. Маралес — першы індзейскі прэзідэнт Балівіі — пайшоў далей за ўсіх. У Капенгагене, не чакаючы вынікаў канферэнцыі ААН, ён заклікаў усіх зямлян, якія
заклапочаныя кліматычнымі зменамі, сабрацца ў Балівіі на Глабальны народны кліматычны форум. Па выніках форума павінен пачацца глабальны грамадзянскі супраціў зменам клімату.
Вось некаторыя патрабаванні Маралеса. Высветліць структурныя фактары змены клімату. Пакуль мы не зменім капіталістычную сістэму на сістэму, заснаваную на салідарнасці і гармоніі паміж людзьмі і
прыродай, рэформы будуць мець абмежаваны і сумнеўны характар. Развітыя краіны павінны змяніць стандарты спажывання. Новыя мінімальныя абавязанні для развітых краін — скарачэнне эмісіі
парніковых газаў у памерах 40 працэнтаў да 2020 года і 90 працэнтаў да 2050-га, зыходзячы з таго, што адпраўная кропка — 1990 год. Краіны ў стадыі развіцця, не адказныя за гістарычнае
знішчэнне прыроды, павінны захаваць права будаваць альтэрнатыўную неіндустрыяльную мадэль развіцця. Прызнанне Захадам гістарычнага абавязку, што ён вінен усёй планеце. Стварэнне механізму бясплатнай
перадачы Трэцяму свету тэхналогій. Адзін працэнт ВУП развітых краін павінен ісці на абарону клімату і г.д.
Месцам правядзення форума стане горад Качабамба. Тэрміны правядзення мерапрыемства — 19–22 красавіка. У прынцыпе, у Балівію запрашаюцца ўсе жадаючыя. Аднак шмат людзей, асабліва з
Усходняй Еўропы, там наўрад ці будзе. Ехаць трэба за свае грошы, а білет каштуе 1500 долараў.
Намеры Маралеса добрыя, аднак як іх рэалізаваць? Гэта і выклікае падазрэнні. Маралес захапіўся кліматычнай праблемай на фоне крызісу антыглабалісцкага руху. Антыглабалісцкі рух, з якім доўга
сябравалі левыя камандантэ, праз дзесяцігоддзе існавання апынуўся ў крызісе. Антыглабалісты не здолелі прапанаваць нічога канкрэтнага нават у часы рэцэсіі.
У мінулым лістападзе адбыўся чарговы Глабальны сацыяльны форум у Порту-Алегры. Пяць гадоў таму гэта была падзея сусветнага маштабу. Урад Францыі нават фінансаваў тыя зборы анархістаў з нейкай нікому
невядомай мэтай. Пра цяперашні форум нават не згадалі.
Калі Глабальны народны форум не навучыцца весці канструктыўную размову з палітычным істэблішментам, кліматычны рух можа праз 10 гадоў апынуцца ў падобным стане. Аднак тут шмат таксама залежыць і ад
заходніх палітыкаў.