Пасля Трыпалі
Францыя — галоўны ініцыятар удараў войкаў NАТО па Кадафі, святкуе крах лівійскай дыктатуры. На думку экспертаў, перамога будзе мець важныя наступствы для краіны і Еўропы.
Прапануем агляд французскай прэсы.
Калі браць голую статыстку, то канфлікт Парыжу і Кадафі можна смела ставіць у вайсковыя падручнікі ў раздзел «Ідэальная вайна». Супрацьстаянне цягнулася толькі 6 месяцаў. Каштавала
бюджэту амаль нічога (200 мільёнаў еўра). Людскія страты — мінімальныя.
Францыя — галоўны ініцыятар удараў войкаў NАТО па Кадафі, святкуе крах лівійскай дыктатуры. На думку экспертаў, перамога будзе мець важныя наступствы для краіны і Еўропы.
Прапануем агляд французскай прэсы.
Калі браць голую статыстку, то канфлікт Парыжу і Кадафі можна смела ставіць у вайсковыя падручнікі ў раздзел «Ідэальная вайна». Супрацьстаянне цягнулася толькі 6 месяцаў. Каштавала
бюджэту амаль нічога (200 мільёнаў еўра). Людскія страты — мінімальныя.
Праўда, быў адзін непрыемны эпізод. У сярэдзіне лета наступленне паўстанцаў, якім дапамагала авіяцыя NАТО, захлынулася. Лаяльныя Кадафі сілы нават час ад часу пераходзілі ў контрнаступленне.
Адпаведна, над Аленам Жупэ, міністрам абароны Францыі, збіраліся хмары. Увесну, калі толькі пачыналіся бамбардзіроўкі пазіцый кадафістаў, ён абяцаў вырашыць усе праблемы з дыктатарам за адзін
тыдзень. Аднак, насуперак яго прагнозам, вайна зацягвалася, а дыктатар і не думаў сыходзіць.
Але ў выніку ўсё закончылася добра. Зараз інсургенты дабіваюць рэшткі кадафістаў. Сам палкоўнік, калі верыць французскім медыя, хаваецца ў Алжыры. Што тычыцца Алена Жупэ, ён спачывае на лаўрах. На
думку прэсы, яго рашучасць выратавала аўтарытэт усяго Еўрапейскага Саюза. «Паразу заходняй кааліцыі можна было разглядаць як правал васковага патэнцыялу ўсёй Еўропы», —
адзначае вядучы блогу «Secret defense».
І наадварот, перамога ў Лівіі можа значыць вялікія змены ў знешняй палітыцы Еўрапейскага Саюза. П’ер Русэлан з сайту «Geopolitique» піша: «У Еўрапейскага Саюза
пасля Лівіі з’явіўся сапраўдны шанец для рэформы ўсяго знешнепалітычнага курсу. Тое, што адбылося ў Трыпалі, вельмі важна для Еўропы. Падзенне тыраніі можа па іншаму вызначыць нашыя адносіны
з арабскім светам». Русэлан, як і іншыя правыя аналітыкі, заклікаюць Брусэль не выводзіць войскі з Лівіі, каб гарантаваць там грамадскую бяспеку, а таксама не дапусціць актывізацыі
ісламістаў. Праўда, не зразумела, ці здольная Еўропа, якая таксама змагаецца ў Афганістане, праявіць такую палітычную волю.
Дарэчы, пра палітычную волю. Уплывовы «Le Monde» атакуе Кэтрын Эштан, прадстаўніка ЕС па пытаннях абароны і бяспекі, за няздольнасць аператыўна прымаць рашэнне пра падтрымку
паўстанцаў. Газета лічыць, што ў яе проста няма асабістых якасцяў для такой пасады. Аўтар сцвярджае, што адсутнасць у ЕС рашучых палітыкаў і механізмаў прыняцця аператыўных рашэнняў ёсць хвароба,
якую ён называе «эштанізацыя».
Крытыка на адрас кіраўніцтва ЕС, на думку шмат каго, можа справакаваць авантурныя крокі з яго боку. Газета «Sunny Hundal» усур’ёз баіцца, што Брусэль, які аканфузіўся ў
Лівіі, можа аказаць вайсковую падтрымку маніфестантам у Сірыі, калі яны афіцыйна папросяць такую дапамогу. Прыхільнікі ідэй пацыфізму на старонках «Humanite» таксама б’юць
трывогу. Яны не бачаць нічога пазітыўнага ў тым, што ракеты NАТО падалі на мірных жыхароў Трыпалі. Яны лічаць, што існуе небяспека ператварэння лівійскай кампаніі ў сталую практыку, калі NАТО будзе
дапамагаць апазіцыі паветранымі ўдарамі без уліку таго, што ахвярамі тых удараў могуць стаць цывільныя людзі. Дарэчы, сярод правазнаўцаў сапраўды ўжо ідзе дыскусія наконт таго, па якіх крытэрах можна
кваліфікаваць урад паўстанцаў як нацыянальны ўрад.
Пакуль Кэтрын Эштан хавае вочы, Нікаля Сарказі ператварыўся ў героя нацыі. Прэса лічыць, што рэнаме пераможцы Кадафі будзе абавязкова выкарыстана ім у ходзе стартуючай прэзідэнцкай кампаніі. Рэйтынг
прэзідэнта сапраўды пайшоў угору.
Ускосна гэта таксама звязана з тым фактам, што Лівія мае каласальныя запасы нафты. Думка пра тое, што Францыя зможа стаць прыярытэтным партнёрам новай лівійскай улады і галоўным інвестарам ў мясцовую
эканоміку захапіла розумы простых французаў. Як пішуць гісторыкі, атмасфера чымсьці нагадвае эпоху каланіяльных захопаў, калі навіна пра прыяднанне чарговай заморскай калоніі выклікала грамадскі
псіхоз. Эксперты спрабуюць ахалодзіць эйфарыю, кажуць, што амерыканцы не дапусцяць французскай манаполіі на лівійскія карысныя выкапні. Нельга забываць пра Італію — былога каланізатара
Лівіі, — якая традыцыйна мае тут свае інтарэсы. Аднак пакуль ідэя хуткай таннай нафты з Лівіі працягвае валодаць масамі.
Левая апазіцыя, назіраючы за трыумфам ураду і адміністрацыі, скрыгае зубамі. Ёй застаецца толькі ўвесь час нагадваць пра тое, што за адзін месяц да пачатку мяцяжу ў Бенгазі Нікаля асабіста
сустракаўся з Кадафі і ціснуў яму руку. Апазіцыйны рэсурс «Sarcofrance» сцвярджае: менавіта Францыя ў маі 2010 года пралабіравала ўключэнне Лівіі ў склад савету па правах чалавека
пры ААН. На думку журналіста, вайна з Лівіяй была адчайнай спробай Сарказі рэабілітаваць сябе ў вачах егіпецкага і туніскага народаў за падтрымку мясцовых дыктатур. Як вядома, Францыя да апошняга
спрабавала захаваць пры ўладзе туніскага дыктатара Бен Алі. Ёсць чуткі, што Сарказі ўлетку перапужаўся, што вайна, да эскалацыі якой ён прыклаў руку, зацягнецца і будзе дорага каштаваць для яго
выбарчай кампаніі. Быццам ён дасылаў спецыяльных эмісараў у Трыпалі і вёў сакрэтныя перамовы з палкоўнікам.
Існуе яшчэ адна фракцыя, не задаволеныя тым, што ўсе лаўры дасталіся Сарказі. Гэта французскія інтэлектуалы, якія прыпісваюць перамогу над Кадафі сабе. Паводле часопісу
«L’Express», якраз дзякуючы ціску грамадскай думкі Нікаля Сарказі пагадзіўся прызнаць апазіцыйны нацыянальны савет. Рэдактар згаданага часопісу Крыстоф Барбье ахвотна
распавядае, як ён доўга асабіста схіляў Сарказі да прыняцця фатальнага рашэння наконт прызнання апазіцыі.
Так ці інакш, нельга не пагадзіцца з «Observateur»: «Дзякуючы вайне Еўропа атрымала ў асобе Нікаля Сарказі новага лідара, здольнага рэфармаваць яе палітыку».
Пытанне толькі ў тым, ці скарыстаецца Сарказі шансам.