«Перавыбары Пуціна». Дасье ў карыкатурах

17 сакавіка Пуцін перамог на выбарах прэзідэнта Расіі, атрымаўшы, паводле мясцовага ЦВК, ажно 87 працэнтаў галасоў. Як на гэта адрэагавалі мастакі свету.

Як і меркавалася, нічога экстраардынарнага ад саміх выбараў і вынікаў галасавання чакаць не даводзілася. У гэтым плане спробы Крамля надаць прэзідэнцкай кампаніі хоць нейкую інтрыгу і ілюзію канкурэнцыі відавочна праваліліся. Мастак брытанскага выдання The Guardian здзекуецца з пераможцы выбараў у Расіі, які спрабуе выдаць вынік галасавання як нейкі сюрпрыз.

1_923.jpg

Лагер карыкатурыстаў, якія пракаментавалі выбары, можна падзяліць на дзве фракцыі. Першая лічыць, што УУП перамог за кошт маніпуляцый і пераследу апазіцыі. Напрыклад, галандскі мастак Марцін Вальтрэнік (Maarten Wolterink) мяркуе, што расіяне галасавалі пад жорсткім кантролем.

2_840.jpg

А вось мастак рэсурсу Cartoon Movement упэўнены, што перамогу на выбарах Пуцін забяспечыў за кошт татальнай зачысткі апазіцыі. Гэтыя рэпрэсіі, як выяўлена на малюнку, маўляў, і адкрылі яму дарогу да пераможнага фінішу.

3_742.jpg

Другая фракцыя карыкатурыстаў абараняе тэзу, паводле якой у масе расейцы рабілі свабодны выбар. Яны сапраўды не паважаюць імпарт мадэлі заходняй дэмакратыі і свядома падтрымалі Пуціна. Не выпадкова адзін з мастакоў адлюстраваў расійскіх выбаршчыкаў як розныя варыяцыі ўсё таго ж Пуціна.

4_670.jpg

Ёсць розныя меркаванні наконт згаданага феномена. Напрыклад, аўстрыйскі мастак Мар'ян Камінскі тлумачыць папулярнасць рэжыму Пуціна засіллем прапаганды.

5_627.jpg

Ёсць думка, што Пуцін атрымаў кіпу галасоў, паколькі змог запужаць насельніцтва пагрозай прыходу НАТО і ўкраінскіх нацыяналістаў. Па сутнасці галасаванне стала плебісцытам па пытанні — працягваць або не вайну з гэтымі пагрозамі, што арыгінальна выявіў адзін з мастакоў. 

6_466.jpg

Так ці інакш, цяпер Пуцін патэнцыйна можа заставацца пры ўладзе аж да 2036 года. Пры гэтым, мяркуючы па тым, як яго вертыкаль брутальна і імкліва падпарадкоўвае ўсе галіны ўлады, ён ператвараецца ў сапраўднага манарха. Гэта тэма вельмі часта гучыць у працах мастакоў. Сярод іх італьянскі графік па мянушцы Ebert.

7_336.jpg

Што атрымае Расея пры Уладзіміры Першым? Сам ён абяцае натуральна шмат пазітыву. Між тым нейкі нямецкі мастак прагназуе, што пакуль расейцы будуць галасаваць за Пуціна, яны будуць асуджаныя бясконца хадзіць па коле.

8_216.jpg