Расія. Чувашы паўсталі за дзяржаўнасць
Секцыя Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі (КПРФ) у Чувашыі заклікала чувашоў падняцца на абарону дзяржаўнасці. Усё пачалося 21 студзеня, калі Барыс Грызлоў, кіраўнік урадавай партыі «Адзіная Расія», нечакана падтрымаў даўнюю ідэю Жырыноўскага — правесці адміністратыўную рэформу, якая павінна пакончыць з малымі нацыянальнымі аўтаномнымі рэспублікамі. «Суб’ект федэрацыі — гэта вялікае імя. Яму трэба адпавядаць. На маю думку, калі суб’ект федэрацыі жыве за кошт сваіх суседаў, ён не мае права так называцца.
Секцыя Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі (КПРФ) у Чувашыі заклікала чувашоў падняцца на абарону дзяржаўнасці. Усё пачалося 21 студзеня, калі Барыс Грызлоў, кіраўнік урадавай партыі
«Адзіная Расія», нечакана падтрымаў даўнюю ідэю Жырыноўскага — правесці адміністратыўную рэформу, якая павінна пакончыць з малымі нацыянальнымі аўтаномнымі рэспублікамі.
«Суб’ект федэрацыі — гэта вялікае імя. Яму трэба адпавядаць. На маю думку, калі суб’ект федэрацыі жыве за кошт сваіх суседаў, ён не мае права так называцца. Трэба
шукаць новыя падыходы да працы ў такім суб’екце або ўключаць яго ў склад іншага». У Чувашыі, якая з’яўляецца датацыйным рэгіёнам, словы Грызлова зразумелі як
«чорную метку». Больш за ўсё незадаволеныя камуністы, якія прыдумалі цікавы адказ на пытанне, хто вінаваты ў тым, што Чувашыя бярэ грошы ў суседзяў. Чувашскія зюганаўцы сцвярджаюць,
што іх рэспубліка стала праблемнай, як толькі сканаў Савецкі Саюз. Раней Чувашыя быццам была квітнеючай і перадавой. Усё, натуральна, дзякуючы камуністам. Не забылі згадаць чувашскія камуністы і пра
тое, што сваю прамову Грызлоў агучыў у дзень, калі ў 1924 годзе памер Уладзімір Ленін. У Чэбаксарах (сталіца Чувашыі) пабачылі ў гэтым вялікі цынізм, паколькі менавіта Ленін, як гаворыцца ў заяве,
даў чувашам у 1920 годзе дзяржаўнасць.
Па матэрыялах КПРФ (Расія)