Расія ніколі не пагодзіцца мець вялікага празаходняга суседа

Джэфры Сакс, адзін з найважнейшых сусветных эканамістаў, які быў дарадчыкам ўраду Расіі, а таксама ўраду Т. Мазавецкага, і стварыў дакумент, які стаў падставай для рэформаў Бальцэровіча, падзяліўся з Newsweek Polska сваімі разважаннямі пра перспектывы Украіны ў ЕС



1044242.jpg

Джэфры Сакс

Размову з Джэфры Саксам, адным з найважнейшых сусьветных эканамістаў, апублікаваў Newsweek. Сакс быў дарадчыкам урадаў Лацінскай Амерыкі, Расіі, Азіі і Афрыкі. Цяпер — спецыяльны дарадчык генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.

У 1989 годзе разам з Дэвідам Ліптанам Джэфры Сакс падрыхтаваў план эканамічных рэформаў для Польшчы, які стаў падставай гэтак званага плану Бальцэровіча.

Newsweek: У жніўні 1989 вы напісалі 10-старонкавы тэкст, які стаўся падставай эканамічных рэформаў у Польшчы. Праўда, што вы атрымалі на гэта ледзь некалькі гадзін?

Джэфры Сакс: Праўда. Усё пачалося ў кватэры Яцэка Кураня (адзін з лідэраў апазіцыі ПНР, двойчы міністр працы і сацыяльнай палітыкі — рэд.), аднаго з найвялікшых людзей, якіх я сустрэў у маім жыцці. Кватэра была маленькая, а Курань паліў як паравоз. Некалькі гадзін я тлумачыў, як можна выправіць беспарадак, які пакінулі камуністы. Курань нарэшце сказаў: „Я зразумеў, а вы ўсё гэта напішыце”. Была 11-я ночы. Я хацеў развітацца: "Заўтра адлятаю ў Амерыку. Вышлю вам дакумент праз два тыдні”. На што Курань сказаў: „Не, мне гэта патрэбна заўтра раніцою”. Я засмяяўся. Але ён упіраўся: „Я сур’ёзна кажу, мне гэта патрэба на заўтра”. І такім чынам я разам з Дэвідам Ліптанам у сядзібе „Газэты Выборчай”, якая тады знаходзілася ў дзіцячым садку, працаваў да чатырох раніцы і адразу мы перадалі тэкст Кураню, Герэмку, Міхніку.

Newsweek: Вы верылі, што гэта ўдасца?

Джэфры Сакс: Я ведаў адно: што гэта неабходна рэалізаваць, але прызнаюся, што я не быў упэўнены, што гэтыя рэформы ўдасца ажыццявіць. Трэба было сказаць: „Заўтра кашмар скончыцца”. Не было гарантыяў, што людзі ў гэта павераць. Але не было іншага выйсця. Прэм’ер Мазавецкі падтрымаў мае радыкальныя прапановы, за што я яму вельмі ўдзячны. А Бальцэровіч (віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў ва ўрадзе Т. Мазавецкага — рэд.) — чалавек жалезнага характару, вырашыў, што мая лінія правільная і не адступаў ні на крок. І гэта Польшчы дало карысці.

Newsweek: Некаторыя ўкраінцы кажуць, што добра было б пайсці польскім шляхам. Вы лічыце — гэта мрояй, і кожны, хто думае, што Украіна можа стаць стабільнай без супрацоўніцтва з Расіяй, ашалеў. І што Захад павінен адкрыта гэта сказаць.

Джэфры Сакс: Украінцы, якія імкнуцца адарвацца ад Расіі і далучыцца да Захаду, як Польшча, зусім памыляюцца. Мы гэты сцэнар спрактыкавалі ў 2008 у Грузіі. Я сустрэўся тады з прэзідэнтам Саакашвілі. І ён таксама казаў, што Грузія далучыцца да NATO і ЕС. Мне прыкра гэта сказаць, але я тады падумаў, што Саакашвілі зусім адарваны ад рэчаіснасці. Справа не ў тым, каб ахвяраваць Украіну на алтары гісторыі. Спрацоўніцтва з ЕС прынясе Украіне карысці, але трэба гэта зрабіць такім чынам, каб Украіна не парывала з Расіяй.

Украіна, нягледзячы на тое, ці мы гэта жадаем, ці не, не вызваліцца ад расійскага мядзведзя. Расія — гэта галоўны эканамічны партнёр Украіны і галоўны пастаўшчык паліва і крэдытаў.

Пуцін паводзіў сябе вельмі дрэнна, парушыў міжнароднае права. Затое Захад быў вельмі наіўны, калі думаў, што звяржэнне ўраду Януковіча не выкліча ніякай рэакцыі Крамля. Трэба зусім не ведаць расейскай гісторыі, каб так думаць.

Расія ніколі не пагодзіцца мець вялікага празаходняга суседа пад сваім носам. Таму што Расіяй кіруе страх.

 Паводле radyjo.net