Сава супраць камення

Сапраўдны навагодні сувенір зрабіў суайчыннікам казахскі прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў. Літаральна напярэдадні Новага года ў краіне пачаўся збор подпісаў за правядзення рэферэндуму пра падаўжэнне тэрміну яго паўнамоцтваў аж да 2020 года.

Фармальна бачыць НАНа або Нура (мянушкі Назарбаева) на пасадзе гаранта канстытуцыі яшчэ дзесяць гадоў, прычым без усякіх там выбараў, пажадалі 900 простых грамадзян, якія 23 снежня ўзялі і чамусьці сабраліся ва Усць-Каменагорску.



0a49e3c3a03ebde64f85c0bacd8a08e2.jpg

Сапраўдны навагодні сувенір зрабіў суайчыннікам казахскі прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў. Літаральна напярэдадні Новага года ў краіне пачаўся збор подпісаў за правядзення рэферэндуму пра падаўжэнне тэрміну яго паўнамоцтваў аж да 2020 года.
Фармальна бачыць НАНа або Нура (мянушкі Назарбаева) на пасадзе гаранта канстытуцыі яшчэ дзесяць гадоў, прычым без усякіх там выбараў, пажадалі 900 простых грамадзян, якія 23 снежня ўзялі і чамусьці сабраліся ва Усць-Каменагорску.
Аднак ніхто ў краіне не мае ілюзій наконт таго, што адміністрацыя прэзідэнта не ведала пра іх сход і праекты рэзалюцый. Інакш бы ініцыятыўная група па правядзенню плебісцыту не была зарэгістраваная так хутка — ужо 27 снежня. Інакш бы яшчэ да пачатку рэгістрацыі той жа групы ў шматлікіх рэгіёнах вертыкаль не пачала чыніць адміністратыўны ціск на бюджэтнікаў, патрабуючы ад іх «адабрамсу» прапановы пра рэферэндум. Інакш бы адказныя на месцах за збор подпісаў не атрымлівалі б грошы з нейкага фонду ініцыятараў кампаніі.
Казахская служба «Радыё Свабода» цытуе чыноўніка, які кажа, што ім пастаўлена задача сабраць патрэбную колькасць (200 тысяч) подпісаў да 10 студзеня. Калі такую колькасць збяруць, прэзідэнт мае права прызначыць або не прызначыць рэферэндум.
Пра тое, якое рашэнне хутчэй за ўсё прыме НАН, наглядна кажа тэкст рэзалюцыі, што аператыўна ўжо паспелі прыняць дэпутаты парламента (яны, дарэчы, усе як адзін — сябры прэзідэнцкай партыі «Нур Атан»).
«Усведамляючы гістарычную ролю і місію першага прэзідэнта Рэспублікі Казахстан — лідэра нацыі Нурсултана Абішэвіча Назарбаева як заснавальніка незалежнай дзяржавы, падтрымліваем прапанову пра правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму па падаўжэнні яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў да 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным 27 снежня прэс-службай казахскага парламента.
Ідэя з рэферэндумам стала сапраўдным шокам як мінімум для казахскага палітыкуму. І не толькі апазіцыйнага. Толькі ў верасні палітычны дарадчык прэзідэнта Ертысбаеў заявіў наступнае: «Выбары будуць, таму што ніхто не можа ігнараваць канстытуцыю. Ніякага рэферэндуму пра падаўжэнне паўнамоцтваў не будзе. Гэта ўсё чуткі».
У дадатак лічылася, што, кіруючы АБСЕ, Назарбаеў устрымаецца ад такога відавочна супярэчлівага ў вачах Захаду кроку, як правядзенне рэферэндуму.
Нарэшце, ёсць юрыдычныя праблемы. Хаця пастаноўка такога пытання на рэферэндум, па закону, магчыма, яна ўскосна супярэчыць пункту канстытуцыі, які прадугледжвае «зменнасць улады».
Неабходнасць рэферэндуму матывуюць перш за ўсё эканамічнымі фактарамі. Быццам дзякуючы яму можна будзе зэканоміць масу грошаў, якія б пайшлі на арганізацыю дарагіх прэзідэнцкіх выбараў. Гэтая фармулёўка стварае прававы абсурд. Калі эканомія на першым месцы, то лагічна было б таксама адменіць наступныя выбары ў парламент, працягнуўшы тэрмін яго кадэнцыі на 10 гадоў. Тое ж самае тычыцца даты абрання дэпутацкага корпусу мясцовых саветаў.
Аднак усе гэтыя аргументы афіцыйнай Астане да аднаго вядомага месца. Большасць грамадства нейтральна ставіцца да таго, што робіцца наверсе.
Агульную сітуацыю ў Казахстане слушна апісаў адзін блогер: «Казахі кажуць: «Стукні саву каменем — сава памрэ, стукні камень савой — сава памрэ». Становішча ў нашым народзе сёння менавіта такое. У нас сёння ёсць прэзідэнт Назарбаеў. У яго няма жадання сыходзіць са свайго месца. Але і сілы супраць яго няма».
Сапраўды, у параўнанні з суседзямі — Узбекістанам або Туркменіяй — люфт свабоды ў Казахстане значна большы: ёсць легальныя апазіцыйныя партыі і СМІ. А на казахскіх форумах можна часта прычытаць запісы кшталту: «Хочаш рэвалюцыю, якая яна не была б — ружовая, жоўтая ці рознакаляровая, — тады едзь у Кіргізію. Вось там ты ўбачыш тое, што тут яшчэ не сустракаў. Поўная галеча і нацыяналізм».
Прысутнічае страх за суверэнітэт. «Некаторыя казахі відавочна жадаюць незалежнасць страціць, арганізаваўшы выбары без Назарбаева, якому ўдалося захаваць, хай пакуль няспелае, але адзінства і незалежнасць. Спадзяюся, што праз 10 гадоў адзінства ў народзе будзе дастаткова, каб захаваць незалежнасць краіны», — можна прачытаць на адным з казахскіх патрыятычных сайтаў.
У такіх умовах, як піша адно мясцовае выданне: «Апазіцыйным партыям зараз застаецца выконваць ролю статыстаў. Наглядаць за фарсіраванымі тэмпамі новай кампаніі і фіксаваць шматлікія факты злоўжывання адміністрацыйным рэсурсам, ціскам на выбаршчыкаў».
Задачы апазіцыянерамі ставяцца самыя мінімальныя. Так, Маржан Аспіяндзірава, адзін з лідараў апазіцыйнай партыі сацыял-дэмакратаў, наступным чынам тлумачыць палітычны момант: «Калі ў гэтай краіне знойдзецца хаця б адзін педагагічны калектыў, які разам з дырэктарам адмовіцца займацца гэтай ганебнай справай (збіраць подпісы за рэферэндум), тады сапраўды для нашай краіны яшчэ не ўсё страчана».
Адзіная надзея дысідэнтаў на тое, што ў Назарбаева раптам абудзіцца сумленне. Аднапартыец згаданай Маржан заявіў: «Цяпер мы спадзяемся на тое, раптам заўтра прэзідэнт скажа: «Дзякуй, хлопцы, за вашу ініцыятыву, але я павінен ісці на выбары. Я буду працаваць столькі, колькі даручыць мне гэта наш народ».
Яшчэ адзін іхні козыр — маральны шантаж улады. Па словах апазіцыянераў, ідэя з рэферэндумам падштурхне блізкія да ўлады кланы пайсці ў апазіцыю.
«Ствараецца прэцэдэнт, рызыкі ў выглядзе магчымага супраціву з боку алігархічных уладных груповак, якія спадзяюцца хуткім часам сесці на гэта (назарбаеўскае) крэсла. Яны таксама губляюць надзею, а гэта можа прывесці да розных эксцэсаў» (Жармахан Туякбай).
Самае цікавае, што на фоне палітычнай пасіўнасці масаў ідэя з рэферэндумам, мяркуючы па тых жа форумах, усё ж выклікала ў народзе насцярогу. Баяцца таго, што прэзідэнт, якому ўжо за 70 гадоў, так дасюль і не сфармуліраваў механізм перадачы ўлады. Што будзе праз 10 гадоў, калі яму будзе ўжо 80? Ці можа чалавек у такім ўзросце цвяроза аналізаваць стан рэчаў? А што будзе пасля, увогуле цяжка прагназаваць…
У гэтым сэнсе варта працытаваць яшчэ аднаго казахскага блогера: «Час на пастаменце помніка незалежнасці ў Алма-Аты паставіць статую барана ў перадсмяротным чаканні замест цяперашняй статуі барса, які скача. Гэта будзе дакладным адлюстраваннем палітычнай сітуацыі ў Казахстане».