Савет Еўропы не ўхваляе планы Турцыі вярнуць смяротнае пакаранне

Генеральны сакратар Савета Еўропы крытыкуе планы аб увядзенні смяротнага пакарання ў Турцыі. Краіны-сябры Савета Еўропы ўзялі на сябе абавязак не ўжываць смяротнае пакаранне, заявіў генеральны сакратар арганізацыі. Федэрыка Магерыні заклікае Турцыю выконваць прынцыпы прававой дзяржавы.

Будынак Савета Еўропы ў Страсбургу

Будынак Савета Еўропы ў Страсбургу


Федэрыка Магерыні, Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі, адзначыла: "Няма ніякіх апраўданняў для крокаў, якія краіна можа здзейсніць у процілеглы бок".
У Савеце Еўропы рэзка крытыкуюць дыскусіі ў Турцыі наконт магчымага ўвядзення смяротнага пакарання. "Ні адна з дзяржаў-сябраў Савета Еўропы не мае права прымяняць смяротнае пакаранне. Гэта абавязак, які адпавядае статуту Савета Еўропы", — заявіў генеральны сакратар арганізацыі Турб'ерн Ягланд у інтэрв'ю газеце “Tagesspiegel”, выпуск якой выйшаў у свет у панядзелак, 18 ліпеня. Ягланд нагадаў, што Турцыя ратыфікавала два пратаколы Рады Еўропы, у якіх ўвядзенне смяротнага пакарання не дапускаецца "ні пры якіх абставінах", паведамляе www.dw.com
Федэрыка Магерыні адзначыла, што прынцыпы прававой дзяржавы і дэмакратычныя асновы павінны выконвацца, у прыватнасці, "на карысць самой краіны", і міністры дзяржаў ЕС маюць намер у сувязі з гэтым данесці да Турцыі "дакладнае пасланне".
У ноч на 16 ліпеня ў Турцыі адбылася спроба ваеннага перавароту, у выніку якой загінулі каля 300 чалавек. Больш за 6 000 чалавек арыштаваныя.
У нядзелю Рэджэп Эрдаган выступіў перад сваімі прыхільнікамі каля рэзідэнцыі ў Стамбуле. Яго прамова пастаянна перарывалася выкрыкамі з натоўпу «Мы хочам [вярнуць] пакаранне смерцю». У адказ на гэта прэзідэнт Эрдаган сказаў: «Мы чуем ваша патрабаванне. У дэмакратычнай краіне, калі народ чаго-небудзь хоча, ён гэта атрымлівае», паведамляе spring96.org.

Эрдаган таксама сказаў, што правядзе кансультацыі з апазіцыйнымі партыямі наконт вяртання смяротнага пакарання, але пры гэтым падкрэсліў: «Мы не будзем надоўга адкладаць гэтае рашэнне. Тыя, хто спрабуе зрабіць пераварот, павінны за гэта паплаціцца».

Дэпутаты ад кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця вырашылі ўнесці на разгляд парламента дакумент пра вяртанне смяротнага пакарання ў дачыненні да ўдзельнікаў дзяржаўнага перавароту.
Апошні смяротны прысуд у Турцыі быў прыведзены ў выкананне ў 1984 годзе. У 2004 годзе смяротнае пакаранне ў краіне была скасаванае ў рамках спробаў Турцыі ўступіць у Еўрасаюз.