Пасля спробы перавароту ў Турцыі затрымалі больш за шэсць тысяч чалавек

Колькасць затрыманых пасля спробы ваеннага перавароту ў Турцыі ўзрасла да шасці тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Бекір Боздаг, перадае Reuters.

Салдаты, якія здаліся паліцыі пасля няўдалай спробы перавароту. Фота: Кадр Reuters TV / Reuters

Салдаты, якія здаліся паліцыі пасля няўдалай спробы перавароту. Фота: Кадр Reuters TV / Reuters


Раней у той жа дзень неназваны прадстаўнік турэцкіх уладаў заявіў, што кантроль над краінай цалкам адноўлены, захоўваюцца толькі невялікія ачагі супраціву ў Стамбуле, піша Lenta.ru. Аднак, па словах чыноўніка, гэтыя паўстанцы ня ўяўляюць пагрозы і, верагодна, неўзабаве будуць затрыманыя.
Па паведамленні агенцтва «Анадолу», у рамках расследавання спробы перавароту затрыманыя 426 суддзяў і пракурораў. Ім забаронена пакідаць краіну, выдадзены ордэр на ператрус іх дамоў.
Увечары ў пятніцу, 15 ліпеня, група вайскоўцаў спрабавала захапіць уладу ў краіне (на вуліцах Анкары і Стамбула стралялі, грымелі выбухі, была ўведзена цяжкая тэхніка), аднак дзяржаўны пераварот удалося прадухіліць. Па апошніх дадзеных, у выніку бунту загінулі 265 чалавек, у тым ліку 161 прыхільнік урада.