Іспанія. Каталонцам дазволілі называцца нацыяй

Нарэшце пасля чатырох гадоў Канстытуцыйны трыбунал Іспаніі вынес рашэнне адносна Статуса Каталоніі. Дакумент, прыняты 5 гадоў таму, вызначае базавыя палітычныя, эканамічныя і культурныя правы Каталоніі ўнутры Іспаніі. Статус адразу не спадабаўся кансерватыўнай Народнай Партыі, якая пабачыла ў ім пагрозу сепаратызму. Народнікі патрабавалі, каб Канстытуцыйны трыбунал выказаўся па 84 пунктах Статуту, якія, на іх думку, супярэчаць дзеючай Канстытуцыі. Трыбунал, як бачым, не спяшаўся з рашэннем. Пакуль суддзі думалі, каталонскія нацыяналісты і кансерватары актыўна спрачаліся.

Нарэшце пасля чатырох гадоў Канстытуцыйны трыбунал Іспаніі вынес рашэнне адносна Статуса Каталоніі. Дакумент, прыняты 5 гадоў таму, вызначае базавыя палітычныя, эканамічныя і культурныя правы Каталоніі ўнутры Іспаніі. Статус адразу не спадабаўся кансерватыўнай Народнай Партыі, якая пабачыла ў ім пагрозу сепаратызму. Народнікі патрабавалі, каб Канстытуцыйны трыбунал выказаўся па 84 пунктах Статуту, якія, на іх думку, супярэчаць дзеючай Канстытуцыі. Трыбунал, як бачым, не спяшаўся з рашэннем. Пакуль суддзі думалі, каталонскія нацыяналісты і кансерватары актыўна спрачаліся. Першыя правялі на базе шэрагу муніцыпалітэтаў кансультатыўны рэферэндум, ва ўдзельнікаў якога запытвалі, “за ці “супраць яны выхаду краю са складу Іспаніі. Другія арганізавалі ў шэрагу рэгіёнаў кампанію байкоту каталонскіх тавараў. І вось нарэшце доўгачаканая пастанова Канстытуцыйнага трыбуналу. Суддзі прызналі, што толькі 14 пунктаў супярэчаць вышэйшаму закону. Каталонцам забаранілі ствараць сваю судовую і падатковую сістэмы, надаваць вялікія прэферэнцыі каталонскай мове ў афіцыйных установах. Затое ім пакінулі права называцца нацыяй. Праўда, дадалі пункт пра тое, што прызнанне каталонцаў нацыяй не мае ніякага юрыдычнага значэння. Каталонцы ўсё роўна засталіся незадаволеныя вердыктам Канстытуцыйнага трыбуналу. Тым больш, што ў краі хутка выбары, і, як толькі стала вядома пра рашэнне трыбуналу, шматлікія мясцовыя партыі пачалі рабіць стаўку на антыіспанскія лозунгі.


Па матэрыялах “Le Figaro (Францыя)