Тэлефоны Android без дазволу адпраўляюць дадзеныя карыстальніка ў Google

Большасць смартфонаў, якія працуюць на аперацыйнай сістэме Android, збіраюць звесткі пра месцазнаходжанне карыстальніка і адпраўляюць іх распрацоўніку — кампаніі Goggle. Адбываецца гэта нават тады, калі опцыя геалакацыі на смартфоне адключаная.

_98870255_8fcb1fe0_3dfe_48f8_ac78_112e82105730.jpg


Навінавы сайт Quartz паведаміў, што тэлефоны на базе Android збіралі інфармацыю пра бліжэйшыя базавыя станцыі мабільнай сувязі, якія выкарыстоўваюцца для перадачы мабільнага сігналу, і перадавалі гэтую інфармацыю Google, піша bbc.com. Тэлефон збіраў інфармацыю, нават калі опцыя геалакацыі была выключана ў меню налад і нават калі ў тэлефоне не было сім-карты. Адключыць збор і перадачу гэтых дадзеных было немагчыма.
Праблема закранула тыя тэлефоны на базе Android, на якіх у фонавым рэжыме працавала праграма Google Play Services. Дадатак неабходны для ўстаноўкі іншых праграм і ў большасці выпадкаў прадусталяваны на тэлефонах Android па змаўчанні.
Актывісты, якія выступаюць за канфідэнцыяльнасць асабістай інфармацыі, ужо заявілі, што Google "здрадзіў сваім карыстальнікам".
Google у адказ на публікацыю Quartz паведаміў, што перададзеныя дадзеныя пра месцазнаходжанне карыстальніка не захоўваліся на серверах кампаніі, і ўжо паабяцаў унесці змены ў сістэму Android, каб спыніць перадачу геолакацыйных дадзеных.
Google паведаміла, што займалася зборам адрасоў базавых станцый мабільнай сувязі на працягу 11 месяцаў у якасці дадатковай меры для далейшага павышэння хуткасці і паляпшэння якасці дастаўкі паведамленняў."Мы не ўключалі працэс вызначэння базавых станцый у сістэму сінхранізацыі сістэмы, таму ўсе гэтыя дадзеныя імгненна аўтаматычна выдаляліся", — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Арганізацыя Privacy International, якая займаецца абаронай правоў карыстальнікаў у інтэрнэце, заявіла, што выяўленая інфармацыя паказала, як мала ў людзей кантралюе, што робяць іх смартфоны."Калі мы набываем смартфон, мы не чакаем ад яго здрады, — кажа юрыст Privacy International Мілі Грэм Вуд. — І хоць Google ў дадзеным выпадку паабяцаў спыніць гэтым займацца, узнікае пытанне аб тым, што яшчэ кампанія робіць без ведама карыстальніка — і з якой мэтай".