Telegram аб'явіў аб немагчымасці выканаць патрабаванні ФСБ

У Telegram абвясцілі, што гатовыя "ўважыць" і яшчэ раз растлумачыць прынцып працы "сакрэтных чатаў" — гэтая перапіска не можа быць "узламаная". Між тым 15-дзённы тэрмін, дадзены мессэнджэру Вярхоўным судом, ужо мінае.

Карыкатура Ёлкіна на спробу забараніць Telegram

Карыкатура Ёлкіна на спробу забараніць Telegram

Прадстаўнікі Telegram зноў абвесцілі патрабаванні Федэральнай Службы Бяспекі (ФСБ) Расеі аб перадачы ключоў для дэшыфроўкі паведамленняў "невыканальнымі". "Telegram прыняў рашэнне зноў уважыць і растлумачыць чыноўнікам, што названыя патрабаванні ў прынцыпе невыканальныя", — напісаў у панядзелак, 2 красавіка, у сваім канале Павел Чыкаў, кіраўнік праваабарончай групы "Агора", якая  прадстаўляе мессэнджэр у судах.
У апублікаваным у яго канале афіцыйным "адказе на апавяшчэнні" змяшчаецца тлумачэнне прынцыпу працы мессэнджэра. Карыстальнікам прапануюць выбраць з двух мадэляў абмену паведамленнямі — "хмарны чат" ці "сакрэтны чат". "Сакрэтны чат" выкарыстоўвае асіметрычнае шыфраванне і алгарытм Дыффі-Хеллмана, пры якім адна з частак ключа не пакідае карыстальніцкай прылады.
"Такім чынам, адміністратар сэрвіса ў існуючай архітэктуры ні пры якіх умовах не мае доступа да інфармацыі, якая дае магчымасць дэкадавання электронных паведамлянняў, якія прымаюцца, перадаюцца, і (ці) апрацоўваюцца з яго дапамогай", — гаворыцца ў адказе Telegram.


"Права на асабістае жыццё"


Раней заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што не стане перадаваць ФСБ ключы для расшыфроўкі. "Пагрозы Telegram заблакаваць, калі ён не прадаставіць прыватныя дадзеныя карыстальнікаў, застануцца без выніку. Telegram будзе адстойваць свабоду і права на асабістае жыццё", — падкрэсліў Дураў.
Між тым, 4 красавіка заканчваецца 15-дзённы тэрмін, за які мессенджэр, паводле вердыкта Вярхоўнага суда Расіі, павінен раскрыць ФСБ ключы для дэшыфроўкі шасці тэлефонных нумароў. Вярхоўны суд адмовіўся адмяняць адпаведную пастанову ФСБ. Мяшчанскі суд Масквы ў кастрычніку 2017 года аштрафаваў Telegram на 800 тысяч рублёў.
Пасля вердыкту вышэйшага судовага органа РФ Раскамнагляд накіраваў Telegram апавяшчэнне аб "неабходнасці выканання абавязкаў арганізатара распаўсюду інфармацыі". У мессенджэра было 15 дзён на перадачу неабходнай інфармацыі ФСБ. Пасля заканчэння гэтага тэрміну пры невыкананні патрабаванняў ведамства можа звярнуцца ў суд для блакавання Telegram.
Паводле dw.com