У Расіі распачалі крымінальную справу адносна кіраўніка МУС Украіны
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта РФ ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэна Авакава.

Прычынай стала «перашкода свабоднаму ажыццяўленню расійскімі грамадзянамі сваіх выбарчых правоў на выбарах прэзідэнта Расіі», паведамілі ў СКР.
«Па дадзеных следства, Авакаў даваў указанні падначаленым па службе супрацоўнікам МУС Украіны, якія забяспечваюць ахову і бяспеку расійскіх дыпламатычных устаноў у Кіеве, Львове, Адэсе і Харкаве, не прапускаць на выбарчыя ўчасткі грамадзян Расіі для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Святлана Пятрэнка.
Галасаванне за прэзідэнта РФ адбылося 18 сакавіка. Дзеючы прэзідэнт Уладзімір Пуцін набраў 76,69% галасоў выбаршчыкаў. Сёння, 3 красавіка, старшыня ЦВК Эла Памфілава ўручыла яму пасведчанне абранага кіраўніка дзяржавы.
Паводле newtimes.ru