Прычынай пажару ў Кемераве магло быць замыканне ў дратах над дзіцячай пляцоўкай

Прычынай пажару ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве магло стаць замыканне ў высакавотльных дратах, якія праходзілі над дзіцячай пляцоўкай. Такую версію агучыў Следчы камітэт Расіі, перадае РБК. Следчыя кажуць, што пучок высакавольтных дратоў звісаў фактычна над басейнам, у якім ляжалі мяккія паралонавыя кубікі.

Фота: ТАСС

Фота: ТАСС

Пра драты над дзіцячай пляцоўкай казаў і інструктар дзіцячай пляцоўкі ГЦ Сяргей Сочынскі. Ён выказаў здагадку, што прычынай пажару магла стаць няспраўнасць праводкі або «іскра са столі», дзе «быў цэлы пучок кабеляў».
Версія пра падпал гандлёвага цэнтра не пацвярджаецца.
Як вядома, пры пажары ў ГЦ «Зімовая вішня» загінулі 64 чалавекі, у тым ліку больш за 40 дзяцей. У рамках расследавання былі арыштаваныя сем чалавек, у тым ліку кіраўніца гандлёва-забаўляльнай кампаніі Надзея Суддзянок, супрацоўнікі кампаніі — распрацоўшчыцы сістэмы супрацьпажарнай бяспекі Ігар Палазіненка і Аляксандр Нікіцін, а таксама ахоўнік «Зімовай вішні» Сяргей Анцюшын. 
Паводле euroradio.fm