На Луганшчыне ў шахце заблакаваныя сотні гарнякоў

На шахце Горная — надзвычайнае здарэнне. Кампанія "Рэгіянальныя электрычныя сеткі" абясточыла ўсе шахты дзяржпрадпрыемства "Первамайсквугаль". Пад зямлёй засталіся заблакаванымі 240 шахцёраў.

2135861.jpg

На шахце Горная пад зямлёй застаецца 240 шахцёраў. Электраэнергія падаецца па запасным кабелі толькі для забеспячэння праветрывання і адпампоўкі вады, паведамляе Корреспондент.net.

Кампанія "Рэгіянальныя электрычныя сеткі" абясточыла ўсе шахты дзяржпрадпрыемства "Первамайсквугаль" у Луганскай вобласці.

У выніку пад зямлёй на глыбіні каля 1000 метраў засталіся заблакаванымі 240 шахцёраў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Міхаіл Валынец на сваёй старонцы ў Facebook у панядзелак, 2 красавіка.

Паводле яго слоў, сітуацыя крытычная, не працуюць нават пад'ёмныя машыны ў ствалах шахтаў.


"На шахце Горная пад зямлёй, на глыбіні больш за 1000 метраў, застаецца 240 гарнякоў. Электраэнергія падаецца па запасным кабелі толькі для забеспячэння праветрывання і адпампоўкі вады", — паведаміў Валынец.

Ён адзначыў, што звярнуўся да старшыні Дзяржаўнай службы Украіны па пытаннях працы Рамана Чэрнэге па гэтай крытычнай сітуацыі па адключэнні электраэнергіі на шахтах.

Пазней Валынец дадаў, што гарнякі ідуць у напрамку двух ствалоў шахтаў.

 "Там яны збяруцца, каб рухацца па шахтавых лесвіцах, ці, магчыма, будзе пададзеная электраэнергія на пад'ёмныя машыны, каб падняць людзей на паверхню. Пасля чаго, верагодна, зноў выключаць электраэнергію", — адзначыў ён.