Украінец сам сябе выслаў у бандэролі, каб абакрасці пошту

За гэта суд яму даў умоўны прысуд, таму што мужчына мае добрую рэпутацыю сярод знаёмых.

sud_0.jpg


Тры гады пазбаўлення волі ўмоўна на два гады – такі прысуд атрымаў жыхар украінскага горада Дняпро, які незвычайным спосабам спрабаваў абакрасці пошту. Для выканання гэтага, злачынца сам сябе выслаў у бандэролі. Здарэнне адбылося ў канцы мінулага года.
Суд прыйшоў да высновы, што мужчына вінаваты ў спробе крадзяжу электроннага абсталявання.
Жыхар Дняпра схаваўся ў драўляную скрынку і папрасіў сябра адправіць яе па пошце ў Харкаў за 250 кілямэтраў ад роднага горада. Так яно і адбылося.
Падчас транспарціроўкі пошты грузавіком, злачынец выйшаў са скрынкі і нажом адкрыў іншыя бандэролі, якія былі адпраўленыя ў Харкаў. Ён знайшоў, сярод іншага, ноўтбук, гадзіннік і мабільны тэлефон. Затым злодзей зноў схаваўся ў скрыню. Аднак на месцы прызначэння яго схапілі супрацоўнікі пошты.
Суд выдаў умоўны прысуд, таму што мужчына выхоўвае няпоўнагадовае дзіця і мае добрую рэпутацыю сярод сяброў і знаёмых.
Паводле беларускай службы Польскага радыё