The Conference Board: Глабальны эканамічны прагноз на 2016 год

Сусветная эканоміка застыла ў рэжыме чакання. Даходаў у краінах з развітой эканомікай не дастаткова, каб кампенсаваць страты на рынках, якія развіваюцца.



geo_map_2015.jpg

www.conference-board.org

Пра гэта гаворыцца ў асноўных пунктах глабальнага эканамічнага прагнозу развіцця на 2016 год, апублікаваных на сайце The Conference Board.

У апошнія некалькі гадоў сусветнай эканоміцы не хапала станоўчай дынамікі. Прыкладам гэтага з'яўляецца няпростая камбінацыя вялікай колькасці тэхналагічных магчымасцяў, павольнага росту інвестыцый (які пагаршаецца млявым бізнесам і спажывецкіх даверам), слабой прадукцыйнасці, марудлівасць палітыкі і праблем бізнесу. Гэта ставіць сусветную эканоміку ў рэжым чакання, у якім станоўчыя і адмоўныя сілы кампенсуюць адзін аднаго, па меншай меры, у бліжэйшай будучыні.

Гэтая характарыстыка глабальнай эканомікі наўрад ці зменіцца ў бліжэйшыя 12 і нават 24 месяцы. Пасля карэкціроўкі нашага прагнозу адносна завышаных афіцыйных паказчыкаў росту Кітая мы прадбачым вельмі умеранае павелічэнне тэмпаў росту сусветнай эканомікі да 2,8% у 2016 годзе, у параўнанні з 2,5% у 2015 годзе.

ЗША: яркая пляма ў слабой сусветнай эканоміцы?

Нягледзячы на стабільны ўнутраны попыт, слабы сусветны попыт, моцны долар, слабыя інвестыцыі і павольны рост прадукцыйнасці, рост ВУП складзе 2,4% у 2016 годзе.

Павышэнне прыбытку будзе станавіцца ўсе больш цяжкай задачай для кампаній, паколькі павялічацца выдаткі на працоўную сілу, рост прадукцыйнасці працы будзе умераным, працэнтныя стаўкі вырастуць.

Еўразона: верагодна аднаўленне эканомікі

Унутраны попыт і экспарт – асноўныя рухаючыя сілы гэтага ўмеранага аднаўлення.

Інвестыцыі і прадукцыйнасць, паводле прагнозаў, павялічыцца ў бліжэйшыя дзесяць гадоў, што паслужыць фактарам паскарэння росту.

Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіен: рост наўрад ці павялічыцца

Тэмпы росту Кітая, Індыі і Паўднёва-ўсходняй Азіі наўрад ці значна палепшацца ў 2016 годзе ў параўнанні з гэтым годам.

Пасля таго, як былі адкарэктаваныя завышаныя афіцыйныя паказчыкі тэмпаў росту Кітая, стала відавочна, што Індыя ўжо абагнала Кітай у якасці лідэра рэгіёну па тэмпах росту.

Лацінская Амерыка: краіны прайграюць гонку?

Зніжэнне коштаў на сыравінныя тавары аказала негатыўны ўплыў на эканоміку лацінаамерыканскіх краін і пагоршыла бягучыя праблемы ў найбуйнейшай эканоміцы ў рэгіёне, Бразіліі.

Для павышэння эканамічнага патэнцыялу і росту прадукцыйнасці неабходна больш укладанняў у прыватны сектар і замежных інвестыцый, а таксама інтэграцыя нефармальнага сектара ў вялікія і сучасныя бізнес-практыкі.

Афрыка: прагноз станоўчы, але нявызначаны

Працяглы спад коштаў на сыравінныя тавары, а таксама слабы рост у Нігерыі і Паўднёвай Афрыцы сталі прычынамі зніжэння агульнага росту ў 2015 годзе да 3,4%, што амаль на 1,5% ніжэй, чым у 2014 годзе.

У рэгіёна па-ранейшаму вялікі патэнцыял для эканамічнага росту ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве, галоўным чынам, з-за дэмаграфічнага дывідэнду, і ў яго ёсць дастаткова магчымасцяў для таго, каб параўняцца з іншымі краінамі, але некаторыя палітычныя і інстытуцыйныя абмежаванні ствараюць значную нявызначанасць.