У Антарктыдзе выяўленыя новыя падлёдныя вазёры

Даследнікі з Аўстралійскага антарктычнага дывізіёна здолелі выявіць пад Усходне-антарктычным ледзяным шчытом новыя буйныя падлёдныя вазеры. Пакуль яны выяўлены пры дапамозе дыстанцыйнага метаду, у будучыні навукоўцы разлічваюць правесці бурэнне ледніка і даследаваць падлёдныя вазёры непасрэдна.

ice_1.jpg

Работы праводзіліся ў частцы Усходне-антарктычнага шчыта, вядомага пад назвай ледавік Тоці. Шырыня гэтага ледніка складае 30 кіламетраў, а вышыня ледзянога пласта — больш за два кіламетры. На ўзбярэжжы побач з ім размешчаная аўстралійская навуковая станцыя Уілкс. Даследчыкі заклалі на глыбіні двух метраў невялікія зарады выбуховых рэчываў і ўсталявалі сетку геафоаў уздоўж паверхні ледніка на розных адлегласцях ад зарада. Пасля выбуху яны ацанілі хуткасць распаўсюджвання гукавой хвалі ў тоўшчы лёду і вылічылі прыкладнае размяшчэнне падлёднай паражніны.
Гляцыёлаг Бэн Гальтан-Фэнзі (Ben Galton-Fenzi) кажа, што наяўнасць вадкай вады паміж пластом ледніка і карэнны пародай вызначае хуткасць руху лёду. Па каменнай паверхні ледавік спаўзае павольней, а калі пад ім з'яўляецца вада або мяккія адклады, яго рух паскараецца.
Наступным крокам даследчыкаў павінна стаць бурэнне, каб атрымаць узоры вады з падлёдных азёр, аднак пакуль няма ўпэўненасці, што для гэтага знойдзецца неабходнае фінансаванне.
У апошнія гады навукоўцы адзначаюць паскоранае раставанне Усходне-антарктычнага шчыта. Гэта сталася нечаканым, бо ў адрозненне ад ледзянога покрыва заходняй частцы Антарктыды, фундамент якога знаходзіцца ніжэй за ўзровень акіяна на глыбіні ў сярэднім 400 метраў, Усходне-Антарктычны ледзяны шчыт ляжыць на цвёрдай паверхні антарктычнага мацерыка і не падвяргаецца ўздзеянню вод акіяна, якія паскараюць раставанне. Даследчыкі тлумачаць паскарэнне раставання Усходне-антарктычнага шчыта зменамі ў напрамку вятроў, якія цяпер гоняць цёплую ваду да ўсходняга шчыта.
Паводле Pro Science