У Чылі вынеслі прысуд больш за 100 супрацоўнікам спецслужбаў Піначэта

Суд у Чылі прысудзіў да розных тэрмінаў турэмнага зняволення 106 былых супрацоўнікаў спецслужбаў і ваенных за выкраданні і забойствы ў сярэдзіне 1970-х гадоў падчас кіравання Аўгуста Піначэта.

Аўгуста Піначэт прыйшоў да ўлады ў 1973 годзе ў выніку ваеннага перавароту

Аўгуста Піначэт прыйшоў да ўлады ў 1973 годзе ў выніку ваеннага перавароту

Усе прысуджаныя працавалі ў створаным Піначэтам кіраванні нацыянальнай выведкі (DINA) і прымалі ўдзел у спецаперацыі «Каломба», накіраванай супраць прадстаўнікоў апазіцыі.
Экс-супрацоўнікаў DINA абвінавачваюць у дачыненні да знікненьня і забойства 16 чалавек.
Як адзначыў суддзя, усе забітыя былі чальцамі сацыялістычнай партыі ці левымі актывістамі.
Яны былі арыштаваныя ў Сант'яга з чэрвеня 1974 года па студзень 1975 года. Затым іх адвезлі ў цэнтры для допытаў, пасля чаго ніхто не бачыў іх жывых.
Паводле прысуду, абвінавачаныя атрымалі ад паўтары да 20 гадоў турмы, аднак многія з іх ужо адбываюць тэрміны па іншых абвінавачваннях.
Падчас кіравання Піначэта (1973-1990 гады) у Чылі прапалі без вестак ці загінулі каля 3 тысяч чалавек, шмат хто быў вымушаны бегчы за мяжу.
У ходзе аперацыі «Каломба» прапалі без вестак 119 чылійскіх апазіцыянераў. Улады тлумачылі іх знікненне тым, што яны былі высланы з краіны і забітыя сваімі былымі паплечнікамі або супрацоўнікамі замежных спецслужбаў.
Піначэт прыйшоў у ўлады ў 1973 годзе ў выніку ваеннага перавароту, падчас якога быў зрынуты прэзідэнт-сацыяліст Сальвадор Альендэ.
Паводле BBC