У ЕС могуць адмовіцца ад пераходу на летні час
Дэпутаты Еўрапарламента 8 лютага правядуць дэбаты па адмене пераходу на летні час, у гэты ж дзень пройдзе галасаванне па адпаведнай рэзалюцыі, паведамляе LETA.
![000026_1517911970_big.jpg 000026_1517911970_big.jpg](/img/v1/images/000026_1517911970_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэзалюцыя была падрыхтавана камітэтам Еўрапарламенту па пытаннях транспарту. Пры яе прыняцці краіны ЕС застануцца ў зімовым часе. Пытанне было ўзнята пасля паступлення мноства петыцый ад жыхароў краін ЕС. Грамадзяне скардзяцца, што змяненне часу двойчы ў год адмоўна ўплывае на іх здароўе.
Напрыклад, Фінляндыя заявіла, што будзе дамагацца адмены летняга часу ў ЕС пасля таго, як больш за 70 тыс. фінаў падпісалі адпаведную петыцыю. Жыхары Латвіі і Эстоніі таксама супраць пераводу гадзін, сцвярджаючы, што пераход на зімовы і летні час дрэнна ўплывае на здароўе. Пераход усіх краін ЕС на летні і зімовы час рэгулюе дырэктыва Еўрапарламента і Савета ЕС ад 19 студзеня 2011 года. Упершыню пераходзіць на летні і зімовы час пачалі ў 1908 годзе ў Вялікабрытаніі, каб эканоміць электраэнергію. Зараз стрэлкі гадзін сезонна пераводзяць больш за 100 краін свету. У Беларусі ад пераходу на летні і зімовы час адмовіліся ў 2011 годзе.
Паводле racyja.com