У Цярнопалі на Народнай алімпіядзе кідалі брукавы камень і разбіралі аўтамат Калашнікава
Своеасаблівы шарж на Алімпіяду ў Сочы зладзілі ўчора ў Цярнопалі — у горадзе правялі Народную Алімпіяду.
Удзельнікі спаборніцтваў кідалі на трапнасць брукавы камень, гранаты, разбіралі на час аўтаматы Калашнікава, пераадольвалі перашкоды з шын, спаборнічалі ў перацягванні канату, пераносе
параненых, стараліся як найхутчэй апрануць касцюм хімабароны і процігаз, удзельнічалі ў выпрабаванні "сценка на сценку", падчас якога адна з каманд адцясняла іншую з металічнымі
ахоўнымі шчытамі.
Эмблемай Народнай алімпіяды сталі пераплеценыя кольцы з шын і мішэнь.
"Аўтамабільная шына стала сімвалам рэвалюцыі, а мішэнь азначае, што кожны жыхар Украіны знаходзіцца пад прыцэлам беззаконьня з боку ўлады і сілавікоў", - растлумачыў сутнасць
эмблемы Леанід Біцюра.
Першым у праграме алімпіяды было кіданне брукавага камню ў цэль з адлегласці 15 метраў.
У цэлым гэта было адно з самых цяжкіх выпрабаванняў - патрапіць унутр кола брукавым камнем мала хто змог.
Маладыя людзі ў асноўным удзельнічалі ў тых выпрабаваннях, якія патрабавалі сілавой падрыхтоўкі. Затое на разборку аўтамата Калашнікава каманды дэлегавалі старэйшых.
Узнагародзяць пераможцаў сёння падчас Народнага веча на Тэатральнай плошчы.