Пасля «Беркута» засталіся гільзы ад баявых патронаў

На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве журналісты знайшлі сотні гільзаў ад баявых патронаў.



berkut3.jpg

Падчас прыбірання барыкадаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 16 снежня на месцы дыслакацыі сілавікоў журналісты выявілі гільзы ад патронаў да стрэльбаў 12-га калібру.
Пра гэта ў выданні Nowa Europa Wschodnia напісаў польскі журналіст Пётар Андрусечка, які падняўся на пагорак і пабываў за былымі ўмацаваннямі «Беркута».
Там журналісты ўбачылі «сотні, калі не тысячы» гільзаў ад боепрыпасаў польскай, нямецкай, амерыканскай і чэскай вытворчасці да стрэльбаў 12-га калібру.
Усяго выявілі чатыры тыпы патронаў рознага колеру.
Чырвоныя гільзы — ад патронаў вытворчасці францускай кампаніі Spartan, аранжавыя — чэскай фірмы Sellier & Bellot, белыя — без апазнавальных надпісаў, але журналісты з ЗША вызначылі, што яны амерыканскай вытворчасці, а сінія — польскай фірмы FAM Pionki.
«На сайце FAM Pionki сярод мадэляў боепрыпасаў сінія патроны знаходзяцца ў раздзеле „Спецыяльныя боепрыпасы — баявыя патроны“, пазначаныя сымбалем LFT — 6.8 (12-ты калібр). У патроне 12 свінцовых шрацінак», — піша Андрусечка.
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны неаднаразова адмаўляла, што байцы «Беркута» ці ўнутраных войскаў выкарыстоўвалі баявыя патроны.

svaboda.org