У Вільні адбылося шэсце ў памяць пра Барыса Нямцова

У нядзелю пасля абеду ў Вільнюсе адбылося шэсце ў памяць пра Барыса Нямцова.



eisena_skirta_pagerbti_borisa_nemcova_ir_rusijos_opzicija_67309584.jpg

Ініцыятыва, прапанаваная ў сацыяльнай сетцы Facebook, зацікавіла амаль 1000 чалавек. Такая колькасць людзей прызнала, што паўдзельнічала б у шэсці.

У 14 гадзін людзі сабраліся ля амбасады Расіі і адтуль ішлі да Лукішкскай плошчы. У той жа час шэсце ў памяць пра Барыса Нямцова праходзіла ў Маскве.

"Прынясіце з сабой плакаты, кветкі. Просьба кіравацца розумам і не паддавацца на правакацыі. Ніякіх палітычных плакатаў і партыйных сцягоў", — было сказана ў паведамленні.

Жыхары Літвы сабраліся на шэсце са сцягамі Літвы, Расіі, Украіны і нават Грузіі, у руках ў удзельнікаў шэсця — плакаты, якія крытыкуюць уладу Уладзіміра Пуціна, фатаграфіі Барыса Нямцова.

Шэсце завяршылася хвілінай маўчання на Лукішкскай плошчы ў Вільні, каля будынка былы турмы КДБ.

Паплечніца Нямцова Марына Пуцейкіна, якая наведала Літву, сказала, што была здзіўленая тым, што на шэсце сабралася так шмат людзей. Па словах паліцыянтаў, іх было каля 300 чалавек.

"Я прыехала ў Літву па справах, зараз я не магу быць у Расіі, таму я рада, што магу ўдзельнічаць у шэсці ў памяць пра Барыса Нямцова. Мне вельмі прыемна, што прыйшло так шмат людзей. Гэта толькі паказвае, што Барыс не быў статыстычнай адзінкай, нейкім нязначным чалавекам", — сказала Пуцейкіна.

"Нямцоў быў адной з асноўных асоб апазіцыі, і яго брутальнае забойства, хоць і не з'яўляецца навінкай у расійскай палітыцы, узрушыла грамадскасць не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Як мінімум мы павінны прадэманстраваць павагу мэтанакіраванай палітыцы Нямцова за дэмакратычную Расію", — сказаў удзельнік шэсця, палітолаг Віціс Юрконіс.

Арганізатары шэсця неаднаразова падкрэслівалі, што мерапрыемства — не партыйнае.

Пасля шэсця ў бары "Piano Man" паказалі дакументальны фільм пра Нямцова.

Расійскія СМІ паведамляюць, што пахаванне Нямцова адбудуцца 3 сакавіка на Траякураўскіх могілках.

delfi.lt