Марш памяці Барыса Нямцова ў Маскве — дзясяткі тысяч удзельнікаў (відэа)
Акцыя ўзгодненая з маскоўскімі ўладамі. Дазволеная колькасць удзельнікаў — да 50 тысяч. Жывая трансляцыя "Радыё Свабода".

Марш праходзіць ад Кітайгорадскага праезду па Маскварэцкай набярэжнай і Вялікага Маскварэцкага моста, дзе 27 лютага была застрэлены апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.
Акцыя праводзіцца замест антыкрызіснага маршу «Вясна», які першапачаткова планаваўся на першага сакавіка ў маскоўскім раёне Мар’іна.
У Маскве пачалося жалобнае шэсце памяці Барыса Нямцова, забітага ў цэнтры горада ў пятніцу вечарам.
Маскоўскае кіраванне МУС кажа пра тое, што да пачатку жалобнага шэсця для ўдзелу ў ім «сабралася каля 7 тысяч чалавек». Арганізатары ацэньваюць колькасьць у некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек. Над калонамі кружыць верталёт.
Акцыя ўзгодненая з маскоўскімі ўладамі. Дазволеная колькасць удзельнікаў — да 50 тысяч.