Выбраць фальшыўку
У парламенцкай кампаніі ва Украіне можа з’явіцца мноства падстаўных апазіцыйных партый і кандыдатаў. Пра асаблівасці будучай кампаніі журналіст НЧ Алег Новікаў размаўляе з
кіеўскім журналістам Юрыем Дакукіным.
— Які можа быць эфект ад выкарыстання “фальшывай апазіцыі?
У парламенцкай кампаніі ва Украіне можа з’явіцца мноства падстаўных апазіцыйных партый і кандыдатаў. Пра асаблівасці будучай кампаніі журналіст НЧ Алег Новікаў размаўляе з
кіеўскім журналістам Юрыем Дакукіным.
— Які можа быць эфект ад выкарыстання “фальшывай апазіцыі?
— Апазіцыйнаму электарату будзе прапанавана галасаваць не за 2–3, а за 7–10 апазіцыйных партый. Палова з якіх, відавочна, не атрымае прахадны бал. А іншыя негалосна
звязаныя з Партыяй рэгіёнаў. Таксама магчымы трук, калі нейкі былы скандальны аранжавы будзе сваім удзелам дыскрэдытаваць апазіцыю. У выніку з-за псеўдааранжавых паслядоўная апазіцыя (блок партый
“Фронт зменаў і “Батькивщина) могуць згубіць да 9–11 працэнтаў галасоў. Гэтага дастаткова, каб Партыя рэгіёнаў з дапамогай
“незалежных дэпутатаў з мажарытарных акругаў і саюзнікаў з Кампартыі атрымалі ў новай Радзе парламенцкую большасць.
Яшчэ ў часы Кучмы, галоўным праціўнікам якога былі камуністы, напярэдадні выбараў нечакана пачыналі праяўляць шалёную актыўнасць маленькія камуністычныя групоўкі кшталту Камуністычнай партыя рабочых
і сялян (КПРС) або Камуністычнай партыі Украіны (аб’яднаная). Стаўка рабілася на тое, каб выбаршчык Кампартыі (а гэта, як правіла, звычайны пенсіянер) на выбарчым участку папросту заблытаўся
ў назвах шматлікіх левых партыях. Падчас выбараў 2004 года невядома адкуль з’явілася “Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (ОУН), прадстаўнік якой Раман Коваль аспрэчыў
тое, што Віктар Юшчанка ёсць сапраўдны патрыёт.
— Нешта змянілася з часоў аранжавай рэвалюцыі ў гэтай галіне?
— Раней “ліпавыя партыі апазіцыянераў або кандыдаты ад іх станавіліся заўважнымі, дзякуючы выключна СМІ. Аднак цяпер электарат больш дасведчаны. Таму зараз пад фальшывых
апазіцыянераў ствараюць рознага кшталту сацыяльныя праекты. Лепшым прыкладам з’яўляецца партыя “Наперад, Украіна! пад кіраўніцтвам Наталлі Каралеўскай. Яна стала палітыкам
нацыянальнага маштабу пасля таго, як яна правяла шэраг агульнанацыянальных акцый і кампаній сацыяльнага пратэстнага характару. Знешне яны выглядалі як вельмі апазіцыйныя, аднак чамусьці інфармавалі
пра іх галоўным чынам СМІ, якія належаць алігархам з Партыі рэгіёнаў.
— Наталля Каралеўская, калі меркаваць па публікацыях у незалежных СМІ, лічыцца эталонам фальшывага апазіцыянера. Адкуль яна ўзялася?
— Каралеўская, якой зараз 36 гадоў, пачала палітычную кар’еру дзякуючы таму, што мела сумесны бізнэс у сферы перапрацоўкі вугалю з кіраўніком абласной адміністрацыі Луганскай
вобласці. Пасля таго, як ён перабраўся ў Кіеў і стаў бонзам Партыі рэгіёнаў, Наталля хутка стала дэпутатам Вярхоўнай рады па спісу бела-блакітных. Калі да ўлады прыйшлі аранжавыя, яна перайшла ў БЮТ
і атрымала добрую пасаду ў вугальным міністэрстве. Пасля сыходу БЮТ у апазіцыю Каралеўская ўзняла партыйны бунт супраць старшыні партыі “Батькивщина (вядучая сіла ў кааліцыі БЮТ)
Аляксандра Турчынава, якога абвінаваціла ў здрадзе справе Юліі Цімашэнкі. Праз нейкі час усё закончылася расколам і стварэннем асобнай партыі, якая цяпер праводзіць вельмі агрэсіўную
піяр-кампанію.
— Прэса піша, што Каралеўская спрабуе стаць для выбаршчыка эрзацам Юліі.
— Юлія зрабіла сябе сама, а з Каралеўскай куміра робяць штучна. Паглядзіце запісы яе старых інтэрв’ю. У іх Каралеўская абсалютна не падобная да такой, як яе спрабуюць піярыць. Раней
яна выглядала хутчэй як скандальная бізнэс-вумен, а зараз — як асоба з амбіцыямі нацыянальнага месіі. Але асаблівасць сітуацыі ў тым, што вялікай харызмы ёй і не трэба. Аказваецца, ва
ўкраінскім грамадстве існуе сталы запыт на палітыка-папуліста ў спадніцы. Можна ўзгадаць сацыялістку Наталлю Вітрэнка, якая напрыканцы 1990-х атрымала каля 7 працэнтаў на выбарах. Аднак як толькі на
палітычным подыуме з’явілася Цімашэнка, нечакана за Вітрэнка перасталі галасаваць. Каралеўская намагаецца захапіць гэтую нішу галоўным чынам за кошт каласальнага фінансавага рэсурсу.
Падлічана, што білборды з яе рэкламай, якія можна пабачыць амаль паўсюль (толькі ў Кіеве іх амаль 300 штук), каштуюць штабу “Украіна, наперад каля 2,5 мільёна грыўняў
штомесяц.
— Чаму апазіцыя не здольная публічна выкрыць фальшывых?
— Праблема ў тым што фэйкавая (анл.: fake — падробка) апазіцыя навязвае сапраўднай апазіцыі сваю гульню. Возьмем дэбаты вакол закону аб мовах. Па сутнасці, гэты закон пусты. Ён
дазваляе рабіць мясцовым органам улады тое, што яны і так даўно рабілі, — абвяшчалі рускую мову рэгіянальнай. Аднак гэта не ўплывала на моўную статыстыку. Так, мова навучання ў школах будзе
вызначацца па заяве вучняў ці іх бацькоў, аднак кожны адказны бацька разумее, што руская мова прэстыжная, аднак ведаць дзяржаўную больш важна. Школьнік, які не ведае ўкраінскай, папросту не здасць
выпускныя тэсты. Таму колькасць рускіх школ у рэгіёнах невялікая. Тым не менш гэты пусты законапраект, у прэамбуле якога чорным па белым гаворыцца: “ўкраінская мова —
дзяржаўная, трапляе ў палітычную павестку дня. Дэтанатарам служыць кампанія маргінальнай партыі “Наша Украіна, якую даўно падазраюць у працы на Партыю рэгіёнаў. Апазіцыя
ў парламенце таксама вымушана скандаліць, хаця гэтая карцінка хутчэй дапамагае Партыі рэгіёнаў зноў мабілізаваць свой рускамоўны электарат на Усходзе і на Поўдні.
— Аб’ектыўна на паніжэнне рэйтынгу аб’яднанай аранжавай апазіцыі гуляюць палітыкі, якіх нельга падазраваць у сімпатыях да Партыі рэгіёнаў. Напрыклад, Віктар
Клічко (партыя УДАР) або Анатоль Грыцэнка (партыя “Грамадзянская пазіцыя) лічаць, што дзейнічаць трэба не ў межах кааліцый, а самастойна.
— Гэта асобная катэгорыя палітыкаў. Партыя рэгіёнаў не здольная падкупіць таго ж Клічко. У яго свая база падтрымкі. Аднак яны ў стане за кошт падкантрольных СМІ сутыкнуць УДАР і аранжавых.
Прыклад — нядаўнія рэзанансныя выбары ў Обухаве, дзе мэрам стаў рэгіянал дзякуючы таму, што апазіцыя падчас кампаніі галоўным чынам разбіралася, хто з іх сапраўдны апазіцыянер.
— “Фэйкавыя апазіцыянеры разумеюць, што іх выкарыстоўваюць? Нашто яны спадзяюцца?
— Спадзяюцца трапіць у парламент. Напрыклад, той жа Цягнібок з нацыяналістычнай “Свабоды — галоўны канкурэнт аранжавых на Захадзе — думае, што
не Партыя рэгіёнаў выкарыстоўвае яго, а ён яе. Хаця гэта вельмі небяспечная гульня, паколькі ва Украіне структуры на месцах працуюць на тых, хто дае грошы. Калі ў атамана няма залатога запасу, то
партыйцы пачынаюць шукаць новага спонсара. Акрамя таго, наіўна думаць, што Партыя рэгіёнаў пачне фінансаваць нейкага палітыка, не маючы на яго кампрамату.
— Мы кажам пра тое, што існуе “ паслядоўная, “сапраўдная апазіцыя і “фэйкавая, аднак гэта ўсе гучыць трошкі
абстрактна.
— Такая дэфініцыя, безумоўна, навязана грамадству звонку, апазіцыйным холдынгам СМІ. На самай справе, цяперашняя формула аранжавай апазіцыі супярэчная і патрабуе рэформ. Інакш бы столькі
людзей апазіцыйных поглядаў не былі гатовыя галасаваць за новых палітыкаў, нават калі іх называюць фальшывымі апазіцыянерамі.