Надыходзіць эра распусты?
Аўтарытэтнае выданне Financial Times прапанавала цікавую трактоўку феномена Roaring twenties («Равучыя дваццатыя»).
![moda_20_h_godov_50.jpg moda_20_h_godov_50.jpg](/img/v1/images/moda_20_h_godov_50.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так вельмі часта называюць другую дэкаду мінулага стагоддзя, якой былі ўласцівыя лібералізацыя маральных нораваў, эмансіпацыя жанчын, калектыўнае захапленне музыкай (джаз), цікавасць да алкаголю і гэтак далей.
Дагэтуль гісторыкі не разумеюць, чаму сто гадоў таму людзей ахапіў такі ўгар геданізму. Лічылася, што гэта было вынікам Першай сусветнай вайны. Тыя, хто выжыў у крывавай мясарубцы, натуральна, намагаліся праз танцы, секс і алкаголь забыць жахі вайны. У сваю чаргу, Financial Times нагадаў, што людзі хацелі не толькі забыць пра вайну, але і пра эпідэмію «іспанкі» — грыпу, які на мяжы 1920-х забіў каля 20 мільёнаў чалавек на планеце. Калі эпідэмія прайшла, людзей ахапіла эйфарыя, якая вылілася ў глабальную гулянку.
Гэтая версія дазваляе задумацца: што будзе пасля таго, як скончыцца эпідэмія каронавіруса? Няўжо таксама нейкі аналаг Roaring twenties? На думку выдання — менавіта так.
Паводле брытанскай прэсы