За што беларусы павінны падзякаваць Далорэс О'Рыардан

У дыскаграфіі The Cranberries ёсць сінгл, гісторыя якога наўпрост звязана з Беларуссю.

dolores1601.jpg

Навіна аб раптоўнай смерці 46-гадовай Далорэс О'Рыардан прымусіла многіх з нас успомніць нятленныя хіты The Cranberries. Часцей за ўсё, напэўна, згадваецца песня «Zombie», якая прынесла ірландскай групе сусветную славу.
Мы ж сёння ўспомнім песню, гісторыя якой наўпрост звязаная з Беларуссю.


У пачатку 2002 года The Cranberries запісалі другі сінгл да альбома «Wake Up and Smell the Coffee». Ім стала песня «Time Is Ticking Out» («Часу застаецца ўсё менш»), прысвечаная Чарнобылю. Прыбытак ад продажу запісаў быў накіраваны ў ірландскі фонд «Дзеці Чарнобыля», які дапамагаў маленькім беларусам і ўкраінцам з 1994-га.

trust1601_1.jpg

Далорэс О'Рыардан распавяла ў адным з інтэрв'ю пра тое, што заахвоціла яе напісаць гэтую песню:
Я нядаўна нарадзіла сваё другое дзіця — прыгожую, здаровую маленькую дзяўчынку. І прыкладна ў той жа час я прачытала артыкул у газеце аб праекце «Дзецям Чарнобыля», дзе былі фатаграфіі гэтых дзяцей, якія былі народжаныя хворымі. Я крыху пагутарыла з Элі на гэтую тэму. Я была ўсхваляваная да слёз, таму напісала песню «Time Is Ticking Out». Гэта было навеяна дзецьмі і надзеяй, што я магу данесці гэта да свядомасці іншых людзей.
Элі, згаданая ў фрагменце інтэрв'ю, — гэта Элісан Х'юсан, жонка групы лідэра U2 Бона. Яна з'яўляецца адным з патронаў фонду падтрымкі дзяцей-чарнобыльцаў. У свой час Х'юсан тры тыдні правяла у якасці вядучай дакументальнага фільма, які здымаўся ў найбольш пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах Беларусі. У ім саму сябе сыграла прэзідэнт фонду «Дзецям Чарнобыля» Ады Рош.

Дублін, 2002-ы. Элі Хьюсан, Ады Рош і Далорэс О'Рыардан абвясцілі, што прыбытак ад продажу сінгла «Time Is Ticking Out» будзе накіраваны ў фонд «Дзецям Чарнобыля». Фота Марк О'Саліван / Collins

Дублін, 2002-ы. Элі Хьюсан, Ады Рош і Далорэс О'Рыардан абвясцілі, што прыбытак ад продажу сінгла «Time Is Ticking Out» будзе накіраваны ў фонд «Дзецям Чарнобыля». Фота Марк О'Саліван / Collins

У пачатку 2000-й высакароднай ініцыятывы ірландскіх музыкаў у Беларусі на афіцыйным узроўні «не заўважыў». І наўрад ці варта спадзявацца, што сыход салісткі групы парушыць гэтае маўчанне. The Cranberries ніколі не выступалі ў Беларусі і ўжо не змогуць гэтага зрабіць у ранейшым складзе. А мы не зможам падзякаваць Далорэс О'Рыардан асабіста за яе дапамогу беларускім дзецям.
Але гэта не значыць, што мы не можам і не павінны выказаць сваю падзяку. І лепшым спосабам для гэтага можа стаць добрая справа, пачаты калісці «журавінамі». Напрыклад, дапамагчы праекту «Дом для дзяцей з анкалогіяй».
Паводле gazetaby.com