Замежныя СМІ пра Беларусь: 11-18 снежня
Беларускі прэзідэнт знаходзіцца перад складаным выбарам. Лукашэнка спрабуе захаваць рэжым. Калі ён будзе дзейнічаць у адпаведнасці са сцэнарам ЕС і пойдзе ў адстаўку, то ўладу ён страціць назаўжды. А калі Лукашэнка пагодзіцца на ўмовы Расіі і адкрые для яе беларускую эканоміку, то гэта таксама ў канчатковым выніку прывядзе яго да страты рычагоў кіравання. Хутчэй за ўсё, ён паспрабуе выкарыстоўваць Расію і Еўропу. Лукашэнка будзе пазіцыянаваць сябе як «меншае зло» і для Еўропы, і для Расіі, паколькі для Расіі цяпер зусім не пажадана, каб Беларусь канчаткова пайшла ў бок ЕС.
Беларускі прэзідэнт знаходзіцца перад складаным выбарам. Лукашэнка спрабуе захаваць рэжым. Калі ён будзе дзейнічаць у адпаведнасці са сцэнарам ЕС і пойдзе ў адстаўку, то ўладу ён страціць
назаўжды. А калі Лукашэнка пагодзіцца на ўмовы Расіі і адкрые для яе беларускую эканоміку, то гэта таксама ў канчатковым выніку прывядзе яго да страты рычагоў кіравання. Хутчэй за ўсё, ён паспрабуе
выкарыстоўваць Расію і Еўропу. Лукашэнка будзе пазіцыянаваць сябе як «меншае зло» і для Еўропы, і для Расіі, паколькі для Расіі цяпер зусім не пажадана, каб Беларусь канчаткова
пайшла ў бок ЕС. Для Еўропы таксама непрымальны татальны адыход Беларусі ў зону ўплыву Расіі.
«Регнум» (Расія)
У параўнанні з 2004 годам, у Беларусі імкліва пашыраецца нацыяналізм. Паколькі пераканаўчай легенды пра паходжанне беларускага народ не прыдумалі, стаўка робіцца на мясцовы каларыт. Жыхары Беларусі
лічаць, што лепш бы ім жыць у асобнай краіне. Гэта зразумела: Расія — з яе прэтэнзіямі на геапалітычнае лідэрства ў рэгіёне, з яе тэрорам, з яе лакальнымі войнамі — не выглядае
занадта прывабна з вокнаў ціхай мінскай кватэры. Тым не менш, шматлікія беларусы разумеюць, што інтэграцыя з Расіяй — усяго толькі пытанне часу. І для іх гэта крыўдна. З гэтай крыўды
правінцыі на метраполію і нараджаецца русафобія. Крыўдна не толькі людзям «з кухні», але і з прэзідэнцкага палаца. Лукашэнка вельмі незадаволены практыкай «аддзялення мух
ад катлет», але іншага спосабу падтрымліваць існаванне свайго рэжыму ў яго няма: больш ніхто грошай не дае.
«Segodnya.ru» (Расія)
Самы важны момант у існаванні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі — не тое, што яна так і не паўстала, а тое, як у Мінску адрэагавалі на ветлівую прапанову тагачаснага расійскага прэзідэнта
Уладзіміра Пуціна наконт таго, каб Беларусь папросту далучылася да Расіі абласцямі. Здавалася б, цалкам лагічна, калі не мець на ўвазе, што гаворка ідзе пра інтэграцыю дзяржаў, якія павінны мець у
складзе саюзнага аб’яднання раўнапраўныя, парытэтныя адносіны. Менавіта гэта нежаданне лічыцца з раўнапраўем партнёра і прыводзіць да краху любых інтэграцыйных праектаў. Нежаданне пагадзіцца
з раўнапраўем партнёра прыводзіць да таго, што расійскія рэсурсы папросту абменьваюцца на гучныя словы.
«Свабода» (Украіна)
Масква і Мінск здолелі дамовіцца пра аднаўленне працы ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пасля васьмігадзінных перамоваў у Крамлі прэзідэнты Мядзведзяў і Лукашэнка падпісалі тры дакументы: дэкларацыю з
нагоды дзесятай гадавіны Дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы, дамову пра развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і дамову пра ўмовы дзейнасці культурна-інфармацыйных цэнтраў. Па вялікім рахунку,
перамовы ў чарговы раз пацвердзілі — узаемаадносіны паміж Масквой і Мінскам па-ранейшаму будуюцца не на даверы, а па прынцыпу гандлю. Усяго на сустрэчы на вышэйшым узроўні, прысвечанай
дзесяцігоддзю стварэння Саюзнай дзяржавы, уздымаліся 18 пытанняў, аднак заявы, якія Лукашэнка і Мядзведзяў зрабілі пасля абмеркавання, здаюцца занадта агульнымі.
«Факты» (Украіна)
Нарэшце, намёкі на тое, што рана ці позна прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі адбудзецца, рэгулярна агучваў і Мінск. Іншая справа, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адклаў канчатковае рашэнне ў
доўгую скрыню, аддаўшы яго на суд новаму парламенту краіны. Парламент, у сваю чаргу, апелюе менавіта да прэзідэнта. Эксперты падазраюць, што зацягваць усталяванне афіцыйных дыпламатычных адносін з
Сухумі і Цхінвалі Бацька будзе, што называецца, да апошняга.
«Взгляд» (Расія)