Замежныя СМІ пра Беларусь: 17-23 верасня

Дзякуючы цесным сувязям з Расіяй Мінск атрымаў шэраг эканамічных (у першую чаргу энергетычных) прэферэнцый, якія дазволілі Лукашэнку згубіць значныя дэмакратычныя дасягненні Беларусі першых гадоў яе незалежнасці. Дыктатар ператварыў краіну ў жывы музей СССР. Ён гадамі ўмела лавіраваў паміж ЕС і Расіяй, пагражаючы Маскве, што далучыцца да Захаду, а Брусэлю — зваротным сцэнарам. Ён жадаў толькі падоўжыць знаходжанне ва ўладзе, таму ён бязлітасна парушае правы чалавека і душыць апазіцыю. Але і Захаду, і Расіі Лукашэнка ўжо надакучыў, і ён апынаецца ва ўсё большай ізаляцыі.

Дзякуючы цесным сувязям з Расіяй Мінск атрымаў шэраг эканамічных (у першую чаргу энергетычных) прэферэнцый, якія дазволілі Лукашэнку згубіць значныя дэмакратычныя дасягненні Беларусі першых гадоў яе незалежнасці. Дыктатар ператварыў краіну ў жывы музей СССР. Ён гадамі ўмела лавіраваў паміж ЕС і Расіяй, пагражаючы Маскве, што далучыцца да Захаду, а Брусэлю — зваротным сцэнарам. Ён жадаў толькі падоўжыць знаходжанне ва ўладзе, таму ён бязлітасна парушае правы чалавека і душыць апазіцыю. Але і Захаду, і Расіі Лукашэнка ўжо надакучыў, і ён апынаецца ва ўсё большай ізаляцыі. Лукашэнку ўсё больш пагражае лёс маскоўскага мэра, і каб пазбегнуць гэтага, ён вінаваціць Крэмль у тым, што той здрадзіў ідэі адраджэння СССР. Нядаўна ён нават прапанаваў апазіцыі сесці за «круглы стол». Расія і ЕС заклікаюць апошняга дыктатара Еўропы сысці на пенсію, але Масква асцерагаецца, што яго пераемнік можа пайсці шляхам Малдавіі, ці таго горш — Грузіі.
«Polityka» (Польшча)
У Расіі з’явіўся сур’ёзны канкурэнт. Кітай цікавяць у Беларусі шмат у чым тыя ж актывы, што і РФ.
Найперш гэта «Беларуськалій» і машынабудаўнічыя прадпрыемствы. Пры гэтым Пекін з золатавалютнымі рэзервамі, якія перавышаюць 3 трыльёна долараў, плацежаздольней за Маскву. Агрэсіўная фінансавая падтрымка беларускай эканомікі з боку КНР значна абвострыць канкурэнцыю падчас прыватызацыі і з вялікай верагоднасцю пацягне выцясненне расійскіх удзельнікаў з прыватызацыйнай гонкі. Неафіцыйна расійскія службоўцы таксама прызнаюць, што магчымая канкурэнцыя з боку кітайцаў можа зблытаць Маскве ўсе карты ў гульні з Мінскам.
«Коммерсантъ» (Расія)
Па меркаванні экспертаў, да рэальнага масавага пратэсту беларусы яшчэ не саспелі. Сярод абывацеляў сёння найболей папулярны анекдот пра тры ўзроўні беднаты беларуса: грошай няма, грошай няма зусім і час здаваць долары. Гледзячы на ажыятаж у абменных пунктаў, назіральнікі канстатуюць надыход трэцяга з іх. Пра масавыя акцыі можна будзе казаць тады, калі беларусы праядуць свае заначкі. Па ацэнках экспертаў, гэта можа здарыцца ўзімку.
«Независимая газета» (Расія)
Эвалюцыя стаўлення расіян да беларусаў — гэта яшчэ і следства эканамічнага ціску Масквы на Мінск у крызіс. Раней прадстаўнікі абедзвюх нацый мелі кантакты на роўных. Расіяне ў рэгіёнах зараблялі прыкладна столькі ж, а беларусы не так ужо часта ездзілі са сваёй утульнай краіны на заробкі ў «кашмарную» Расію. Зараз да беларусаў сталі ставіцца, як да таджыкаў, узбекаў і іншай «чэрні». Усё гэта далёка не бяскрыўдна. Узровень напругі ў беларускім грамадстве ў цэлым расце. Апытанні паказваюць, што шараговыя беларусы ўсё больш скептычна ставяцца да перспектывы ўступлення РБ у склад Расіі, і нават у цяперашніх эканамічных умовах кажуць: «Не трэба нас ператвараць у Пскоў ці Смаленск». Хтосьці не жадае гразі, хтосьці — каставага грамадства, у якім правы заўсёды той, у каго больш правоў. А хтосьці проста ўпэўнены, што з прыходам «братоў-каланізатараў» жыць стане горш.
«Ростбалт» (Расія)

Беларуская апазіцыя дачакалася ад Літвы другога ўдару пад дых: спачатку службоўцы Міністэрства юстыцыі дапамаглі А. Лукашэнку засадзіць у турму дысідэнта і праваабаронцу А. Бяляцкага, а зараз і сама прэзідэнт Д. Грыбаўскайтэ беларускіх апазіцыянераў назвала стаўленікамі Масквы. Вуснамі Грыбаўскайтэ казаў сам А. Лукашэнка. Пасля такога пляўку, які пакрыў ганьбай усю Літву, дэмакратычнаму свету толькі і застаецца думаць, што выдача беларускіх апазіцыянераў Міністэрствам юстыцыі была заканамернай, можа нават загадзя спланаванай — службоўцы проста паводзілі сябе так, як падабаецца літоўскаму прэзідэнту.
«Lietuvos rytas» (Літва)