Замежныя СМІ пра Беларусь: 17 - 23 ліпеня

З расійскага боку хутка могуць пачаць гучаць лозунгі пра тое, што Лукашэнка з’яўляецца дыктатарам, каб замяніць яго іншай менш харызматычнай і незалежнай асобай, якая пагодзіцца на прыватызацыю. У гэтым пытанні Германія, Італія і Расія могуць падзяліць паміж сабой беларускі торт. Мядзведзеў не выпадкова назваў сярод партнёраў менавіта гэтыя краіны. Аднак нельга забываць і пра адносіны Мінску з Кітаем. Саюз з Кітаем можа змяніць сітуацыю, калі кітайцы паспрабуюць ператварыць Беларусь у сваю запасную базу.

“Regnum (Расія)

Праблема ў тым, што ні вечных субсідый, ні вечных транзітных прыбыткаў не бывае. Гандлёвыя шляхі заўсёды мяняюцца, а калі трымальнік транзіту пачынае ламаць надмерныя, з пункту гледжання гандляра, кошты, гэта стымулюе пошукі абыходных шляхоў. Нагадаем, што Амерыка была адкрыта ў пошуках тых самых абыходных шляхоў, калі Венецыя, якая падпарадкавала гандлёвыя шляхі з Усходам, дастала ўсіх манапалізмам. Да адкрыцця абыходных газаправодаў Расія актыўна рыхтуецца. Пасля чаго жаданне і далей трываць жывую і непасрэдную манеру Аляксандра Лукашэнкі моцна паменшыцца. Сябраваць з такім саюзнікам можна толькі ад глыбокай безвыходнасці, але гэтай безвыходнасці ўжо няма. Палітыка не стаіць на месцы, ёсць іншыя шляхі і магчымасці. З адпаведнымі наступствамі для цяперашняга прэзідэнта Беларусі.
“Вести (Расія)
Апошнія выступы Міхаіла Саакашвілі з нагоды “Усходняга партнёрства вельмі дзіўныя. Спалі-спалі, і на табе, такі спрынт! З чаго б гэта Грузія захацела закласці ў падмурак партнёрства Рэспубліку Беларусь? Такія ідэі, як правіла, прасоўвае Вашынгтон.
“Georgia Times (Грузія)
Эксперты трох краін, Беларусі, Грузіі і Расіі са здзіўленнем адрэагавалі на падтрымку беларускага прэзідэнта грузінскім. Грузія лічыцца ўзорным вучнем заходняй рынкавай эканомікі, у той час як Беларусь — нароўні з Паўночнай Карэяй — апошняя планавая эканоміка ў свеце. Рашучы выступ Саакашвілі, які лічыцца “заклятым ворагам Крамля, тлумачыцца ў прыватнасці тым, што Беларусь, нягледзячы на моцны ціск з боку Расіі, не прызнала суверэнітэт Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
“Frankfurter Rundschau (Германія)
Несумяшчальнасць двух дыктатарскіх розумаў і інтарэсаў завялі справу ў тупік. Аднак Масква ўклала ў рэжым Лукашэнкі 50 мільярдаў долараў. А можа, нават больш. І не атрымала наўзамен ніякай адмысловай падзякі. Магчыма, Лукашэнка, адчуўшы пагрозу і эканамічны ціск, яшчэ паспрабуе выправіцца. Напрыклад, прызнае “незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Але палітычная кан’юнктура для яго замены вельмі зручная. Не з-за любові да дэмакратыі і правоў чалавека расійскае тэлебачанне занялася выкрыццём Лукашэнкі.
“Latvijas Avize (Латвія)