Замежныя СМІ пра Беларусь: 19 - 25 чэрвеня
Масква губляе трыванне ў адносінах з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які кажа пра прарасійскую палітыку, але на справе праводзіць незалежны курс. У апошнія месяцы Лукашэнка зацята супраціўляўся ўступленню ў Мытны саюз з Казахстанам і Расіяй, чаго патрабуе прэм’ер-міністр Расіі Пуцін. У якасці аплаты за будучае супрацоўніцтва ён патрабуе вызвалення ад мыт расійскай экспартнай нафты. Ён таксама даў прытулак экс-прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву, па меркаванню некаторых назіральнікаў, — насуперак волі Крамля.
Масква губляе трыванне ў адносінах з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які кажа пра прарасійскую палітыку, але на справе праводзіць незалежны курс. У апошнія месяцы Лукашэнка зацята
супраціўляўся ўступленню ў Мытны саюз з Казахстанам і Расіяй, чаго патрабуе прэм’ер-міністр Расіі Пуцін. У якасці аплаты за будучае супрацоўніцтва ён патрабуе вызвалення ад мыт расійскай
экспартнай нафты. Ён таксама даў прытулак экс-прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву, па меркаванню некаторых назіральнікаў, — насуперак волі Крамля.
«The Christian Science Monitor» (ЗША)
У газавай вайне паміж Мінскам і Масквой, якая разгарэлася нядаўна, Казахстан прыняў бок Расіі. Астана не дасць Беларусі магчымасці замяніць расійскую нафту, якая абкладаецца мытам, бязмытнай
казахскай. У лістападзе 2009 года падчас свайго візіту ў Астану беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў са сваім калегам Нурсултанам Назарбаевым магчымасць замяшчэння расійскай нафты
бязмытнай казахскай сыравінай. Аднак з вяртаннем абкладання казахстанскай нафты экспартнымі мытамі гэта акно магчымасцяў для Беларусі зачынілася.
«Вести» (Казахстан)
Пачалася яшчэ адна газавая вайна. Яна прыйшлася на лета, перыяд нізкага спажывання газу, але рызыкуе падоўжыцца да зімы і пацягнуць за сабой непазбежныя наступствы для Еўропы… Разрыў
непазбежны, Мядзведзяў аддаў загад манапалісту «Газпраму» рэзка зменшыць пастаўкі газу ў Беларусь. Такім чынам, у самую апошнюю фазу ўваходзіць канфлікт з дзяржавай, якая да
апошняга часу здавалася самым адданым і блізкім саюзнікам Расіі.
«La Repubblica» (Італія)
Беларуска-расійскі канфлікт — гэта яшчэ і нагода Украіне задумацца пра фармат сваіх адносін з Расіяй. Ці заўсёды яны будуць бясхмарнымі? Нягледзячы на тое, што Беларусь і Расія ўваходзяць у
Саюзную дзяржаву, на тое, што называюць адзін аднаго «братэрскімі» народамі, на тое, што руская мова адчувае сябе ў Беларусі абсалютна свабодна, на тое, што газатранспартная сістэма
Беларусі кантралюецца «Газпрамам». І нягледзячы на ўсё гэта Крэмль не спыніўся перад «газавай вайной» з суседзямі. Такое становішча рэчаў павінна стаць добрым
урокам для цяперашняй украінскай улады і ўсіх тых, хто лічыць, што праз некаторыя саступкі ў прынцыповых для расіян пытаннях Кіеў зможа назаўжды «нармалізаваць» адносіны з Масквой.
Не зможа. Таму што апетыт прыходзіць падчас ежы.
«Подробности» (Украіна)
Эксперты ў Мінску пакуль не рызыкуюць казаць, што на наступных выбарах Масква падтрымае якога-небудзь іншага кандыдата — па прычыне надзвычайнай слабасці беларускай апазіцыі і рэальнай
адсутнасці альтэрнатывы. Аднак тое, што адбываецца ў суседніх краінах — Украіне, Кыргызстане, — павінна прымусіць Лукашэнку задумацца, мяркуюць яны. Тым больш, што альтэрнатывы няма
не таму, што няма ахвотнікаў, а таму, што да нядаўніх часоў ім бракавала матэрыяльнай базы для «раскруткі» рэальнага кандыдата. А гэта пытанне можна хутка вырашыць.
«Независимая газета» (Расія)