Замежныя СМІ пра Беларусь: 3-9 верасня
Цяперашняя восень — яшчэ не канец. Але, з іншага боку, гэта ўжо і не пачатак канца. Проста становіцца відавочным, што сістэма дзяржаўнага кіравання, створаная ў Беларусі Аляксандрам
Лукашэнкам, дайшла да стадыі, уласцівай шматлікім персаналісцкім рэжымам. Калі іх лідары не здольныя ні змяніцца ўнутрана, ні стварыць новыя ідэі, ні задумацца аб сыходзе, пачынаюць змагацца выключна
за тое, каб яшчэ некалькі дзён, месяцаў ці гадоў заставацца ля ўлады.
“Газета.Ру (Расія)
Цяперашняя восень — яшчэ не канец. Але, з іншага боку, гэта ўжо і не пачатак канца. Проста становіцца відавочным, што сістэма дзяржаўнага кіравання, створаная ў Беларусі Аляксандрам
Лукашэнкам, дайшла да стадыі, уласцівай шматлікім персаналісцкім рэжымам. Калі іх лідары не здольныя ні змяніцца ўнутрана, ні стварыць новыя ідэі, ні задумацца аб сыходзе, пачынаюць змагацца выключна
за тое, каб яшчэ некалькі дзён, месяцаў ці гадоў заставацца ля ўлады.
“Газета.Ру (Расія)
Патэнцыйную небяспеку бягучай сітуацыі разумеюць і ўлады Беларусі, якія мабілізавалі ўвесь свой медыйны рэсурс для барацьбы з “падбухторшчыкамі беспарадкаў. Па версіі афіцыйнай
беларускай прапаганды, невялікі крызіс у краіне, можа, і ёсць, але ў ім вінаваты выключна ўрад, які не можа эфектыўна выканаць распараджэнні прэзідэнта Лукашэнкі. Выставіць вінаватымі службоўцаў за
рашэнні, якія прымаў ён сам, — гэта звычайны стыль працы прэзідэнта Лукашэнкі. За апошнія паўгода ўлады краіны дапусцілі ў эканоміцы ўсе магчымыя памылкі, так што зараз абяцанні Аляксандра
Лукашэнкі на працягу месяца выправіць сітуацыю выглядаюць абсалютнай хітрасцю.
“Камерсант (Украіна)
Беларускі трафік туды (у газаправод «Паўночны паток»), хутчэй за ўсё, можна запампаваць, часткова скінуўшы ўкраінскі. Таму рашэнне так званага “паўночнага кірунку
— непрыемныя навіны для нашых беларускіх калегаў. Мабыць, таму адным з самых актыўных апанентаў “Паўночнага патоку з’яўляўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка.
НФМ (Расія)
Па задуме ўладаў, ужо само абяцанне сустрэч за круглым сталом павінна прадухіліць пратэсты, якія плануе апазіцыя ў сувязі з рэзкім ростам коштаў. Народных хваляванняў Лукашэнка вельмі баіцца,
паколькі падзеі могуць развівацца па некіраваным сцэнары аж да страты ім улады. Вось чаму заява прэзідэнта пра дыялог больш падобная на заклік “Ратуйце мяне!, чым на пачатак
незваротнага працэсу дэмакратызацыі. Пакуль усё паказвае на тое, што ўладная эліта вядзе перагрупоўку сіл перад выбарамі ў парламент, якія пройдуць у 2012 годзе. Пры гэтым, нягледзячы на заклікі да
дыялогу, улада не мае намеру падзяляцца паўнамоцтвамі з апазіцыяй і заклапочана праблемай уласнага выжывання любым коштам, нават калі для гэтага давядзецца сесці за стол перамоў з апанентамі і
вызваліць усіх палітвязняў.
“Deutсhe Welle (Германія)
Беларусь адназначна ўспрымаецца міжнароднай супольнасцю як краіна-ізгой, дзякуючы рэжыму Лукашэнкі. Дыктатарскія рэжымы рознай ступені аўтарытарнасці, завязаныя на нязменных пажыццёвых кіраўнікоў
дзяржаў — з такімі партнёрамі Расія не павялічвае сваёй палітычнай вагі і ўплыву ў свеце.
“Газета.Ру (Расія)
У недахопе мяса ў крамах вінаватыя расіяне, якія яго купляюць у масавым парадку. Тое ж самае адбылося б і з антыбіётыкамі і віяграй, калі б у нас яны былі б не па рэцэптах, — пераконваюць
землякоў мінскія ўлады. Улады гуляюць на ментальнасці беларусаў, якія яшчэ ў часы СССР былі перакананы, што яны кормяць усю Расію. Зараз Мінск абвінавачваннямі ў адрас Масквы спрабуе скінуць з сябе
адказнасць за эканамічныя цяжкасці.
“Gazeta Wyborcza (Польшча)