Замежныя СМІ пра Беларусь: 19–25 студзеня

Ці будзе ў Беларусі беларуская вясна такой, як была ўкраінская восень і зіма 2014 года, — гэта пытанне часу, але водар гэтай вясны там ужо адчуваецца — гэта факт. Бо інакш не з’явілася б гэтая ініцыятыва пра перанос пляцоўкі «Мінскіх перамоваў» у іншае месца.NewsOne (Украіна)

pic_full.jpg

Нервовая рэакцыя расійскай улады на беларускія новаўвядзенні ў галіне візавай палітыкі пацвярджае, што Масква не разглядае Беларусь як самастойнага гульца на міжнароднай арэне, у якога можа быць пазіцыя, адрозная ад расійскай. Логіка Масквы такая: унутраная палітыка Лукашэнкі ў прынцыпе можа быць якой заўгодна, але калі гаворка заходзіць пра знешнюю — тут ужо, калі ласка, ніякіх рэзкіх рухаў.

«Новое время» (Украіна)

 

У Беларусі ёсць толькі адна вядомая палітычная фігура — Лукашэнка. Пры гэтым стаўленне да яго ў большасці насельніцтва таксама максімальна нейтральнае. За свае 25 гадоў прэзідэнцтва «бацька», у адрозненне ад Пуціна, не паспеў адзначыцца выбітнымі подзвігамі, гэтак жа, як і выбітнымі злачынствамі, якія маглі б раскалоць грамадскую думку. Таму лютых фанатаў і лютых ненавіснікаў кіраўніка дзяржавы ў грамадстве вельмі мала.

«Новые Известия» (Расія)

 

Калі бакі грамадзянскага канфлікту ва Украіне (з аднаго боку — Кіеў, а Л/ДНР — з другога) са згоды галоўных палітычных гарантаў працэсу — Расія, Германія, Францыя і, неафіцыйна, натуральна, ЗША — прымуць рашэнне пра перанос перамоўнай пляцоўкі з Мінска ў Астану і пра ператварэнне, такім чынам, «Мінска–2» у «Астану–1», гэта будзе казаць шмат пра што. У тым ліку пра тое, што Беларусь імкліва губляе статус галоўнага саюзніка Расіі.

«Forbes» (Казахстан)

 

У канцы мінулага года беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт, якім, у прыватнасці, легалізуюцца крыптавалюты і смарт-кантракты. Дакументам здымаюцца абмежаванні і патрабаванні да аперацый па стварэнні, размяшчэнні, захаванні, адчужэнні, абмене крыптавалют, а таксама дзейнасці крыптавалютных біржаў і крыптаплатформ. Аднак самае дзіўнае — тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, павінна было ўвасабляцца ў жыццё ва Украіне. Тыя людзі, якія хацелі ўкараняць гэта ва Украіне — гэта рэальна быў украінскі праект — укаранілі яго ў Беларусі. Была каманда людзей, якія распрацоўвалі ўсё гэта ідэалагічна.

«Экономические Известия» (Украіна)

 

Эксперты мяркуюць, што галоўная перашкода для трансфармацыі «Белай Русі» ў партыю — нежаданне Аляксандра Лукашэнкі дзяліцца ўладай. Фактычна, «Белая Русь» ужо стала партыяй улады — сяброўства ў аб’яднанні з’яўляецца мерай лаяльнасці і адданасці ўладзе гэтак жа, як некалі гэта было ў КПСС. З’яўленне партыйнага статусу адразу надасць палітычную афарбоўку ўсім дзеянням «Белай Русі». Больш за тое, у партыі могуць з’явіцца свае партыйныя лідары, а ў іх — свае палітычныя амбіцыі. Калі ж надаць ёй статус партыі ўлады, то тут кіраўніку краіны адназначна прыйдзецца на яе азірацца. Аднак такі стыль праўлення непрымальны для Лукашэнкі, які прызвычаіўся панаваць аднаасобна.

«Независимая газета»(Расія)