Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 лістапада — 5 снежня
Захаваныя савецкія перажыткі перашкаджаюць Беларусі рухацца па шляху дэмакратычных пераўтварэнняў. Часта заяўленыя мадэрнізацыйныя працэсы такімі на самай справе не з’яўляюцца. «Deutsche Welle» (Германія)
![smi4.jpg smi4.jpg](/img/v1/news/full/smi4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гэтых умовах рэкамендую Мінску моцна задумацца. Наступным пад удар трапляе ён. У выпадку падзення цяперашняга рэжыму ў РФ Лукашэнка павінен выступіць як выратавальнік аб’яднанай
краіны і заняць Маскву сіламі сваёй арміі cа стварэннем адзінай дзяржавы «Белая Русь — РФ». Разумею, што Лукашэнка такога баіцца. Але калі ён не рашыцца, то смута захопіць
і яго рэспубліку. Калі спалохаецца дзейнічаць, значыць — ад лёсу не сыдзеш.
«Форум-МСК» (Расія)
У структуры, якая афіцыйна займаецца ваенным забеспячэннем незалежнасці, змяніўся кіраўнік. На месца звольненага ў запас генерала Юрыя Жадобіна прыйшоў не асабліва вядомы публіцы генерал-маёр
Андрэй Раўкоў. У першыя дні пасля прызначэння экспертамі адзначалася беларускае паходжанне Раўкова — па традыцыі, сілавікамі ў Беларусі становяцца людзі, якія стартавалі за межамі тады яшчэ
БССР. Але развагі пра прарасійскія або прабеларускія погляды ў выпадку з міністрам абароны не маюць падстаў. Гэта чарговы тэхнічны міністр, значыць, цалкам зразумела, што ён будзе дзейнічаць толькі ў
рамках той стратэгіі і тых пажаданняў, якія выкажа Аляксандр Лукашэнка. Шэры непрыкметны служака, які будзе правадніком волі першай асобы — і ўсё.
«RFI» (Францыя)
Мытны саюз трашчыць па швах, — канстатуюць эксперты. Прычынай таму назіральнікі ў Мінску называюць ігнараванне Расіяй раней прынятых трохбаковых дамоўленасцяў, індывідуальнае прыняцце
рашэнняў. У прыватнасці, па харчоваму эмбарга, выканаць якое пры адсутнасці межаў паміж краінамі Мытнага саюза практычна нерэальна. Каментуючы пагрозы Лукашэнкі аб мерах у адказ, эксперты зноў
пагаворваюць пра перспектывы тармажэння еўразійскай інтэграцыі. Расіі прыйдзецца саступіць, інакш і Беларусь, і Казахстан могуць даць задні ход Еўразійскаму саюзу.
«Независимая газета», (Расія)
Сам Лукашэнка ніколі не быў нацыяналістам, і цяпер ім не з’яўляецца. Проста, як чалавек з велізарнай інтуіцыяй, ён разумее, што для ўмацавання ўлады ў дадзены момант трэба падыграць
нацыянальным пачуццям актыўнай часткі беларусаў, а большасці выказаць, што «мы ўсё ж такі асобны народ, якім кіруе правільны правадыр». І такія прэзідэнцкія гульні з
нацыяналістычнымі настроямі выбіваюць глебу з-пад ног апазіцыі і нацыянальнай інтэлігенцыі, бо раней і тыя, і іншыя прасоўвалі сябе як абаронцаў усяго нацыянальнага беларускага насуперак
Лукашэнку.
Газета.ру (Расія)
Бюракратыя постсавецкай рэспублікі, дзейнічаючы ў мэйнстрыме «беларусізацыі», робіць «чарговую спробу распілаваць будучы бюджэт», падрыхтаваны з улікам
неспрыяльнай эканамічнай кан’юнктуры ў 2015 годзе і рызыкаў прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. Гэта пацвярджаецца тым, што на патрыятычную адукацыю і гуманітарныя навукі ў рэспубліцы новых
асігнаванняў не прадугледжана — у праекце толькі расплывістыя фразы.
«РЭГНУМ» (Расія)