Што і каму мы вінаватыя
Мы ўсе камусьці штосьці вінаватыя, і ў першую чаргу ўладзе. Яна ў нас, як вядома, «народная», і вось мы — кожны паасобку і ўсе разам — увесь час ёй
штосьці вінаватыя. А калі хто-небудзь з нас з сябрам вырашыць адкрыць фірму або, не дай Божа, зарэгістраваць грамадскую арганізацыю, то нашы абавязкі пачынаюць нарастаць, бы снежны ком, які коціцца з
гары. Тут ужо пальцаў на руках і нагах не хопіць, каб пералічыць усе дзяржаўныя структуры, гатовыя ў любы момант уварвацца да нас з нахабствам крэдытораў.