Амаль 500% інфляцыя і 185% заробак: як «паляпшалася» жыццё беларусаў

Як мяняліся эканамічныя паказчыкі ў Беларусі на працягу 18 гадоў новага тысячагоддзя.

sun_1.jpg

Самым лепшым для ВУП краіны быў перыяд з 2005 па 2008 год — усяго за тры гады ён павялічыўся ў два разы. Але ўжо ў 2009-м знізіўся на 18%.

За гэтыя гады рэальная зарплата вырасла на 185%, намінальная — у 198 разоў. А сярэдняя пенсія павялічылася ў 130 разоў.
У 2000 годзе сярэдні заробак у пераліку ў дэнамінаваную валюту складаў 5 рублёў, а пенсія 3 рублі.

Рэальныя даходы павялічыліся на 141%. Самы вялікі рост быў у 2001 годзе — на 28%. А самым правальным аказаўся 2016 год, калі даходы насельніцтва ўпалі амаль на 7%. З 2014 па 2016 яны знізіліся на 13,7% і толькі ў 2017 годзе вярнуліся да невялікага росту.

Нашмат павольней расла прадукцыйнасць працы — за 18 гадоў на 92%.
Як адзначаюць эканамісты, стабільны эфектыўны рост магчымы, калі прадукцыйнасць працы штогод павялічваецца хаця б на 5%.

Рост коштаў абагнаў усе астатнія паказчыкі. З 2000 года інфляцыя склала 484%. Больш за ўсё цэны выраслі ў 2000 і 2011 гадах. І ні разу рост не ўпаў ніжэй 4,6%.

Паводле Заўтра тваёй краіны