Беларусь не патрапіла ў рэйтынг інавацыйных эканомік свету па версіі Bloomberg

Усяго ў рэйтынг ўвайшло 60 эканомік свету, сярод якіх усе краіны-суседзі Беларусі. Спіс быў абнародаваны Bloomberg напярэдадні Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

bloomberg.jpg

Самай інавацыйнай эканомікай свету у 2019 годзе Bloomberg назваў Паўднёвую Карэю. Першае месца ў рэйтынгу гэтая краіна заняла ўжо ў шосты раз.
На другім месцы апынулася Нямеччына, на трэцім — Фінляндыя. На чацвёра і пятым месцах размясціліся Швейцарыя і Ізраіль.
Суседняя з Беларуссю Польшча заняла 22-ю пазіцыю, Расія — 27-ю, Літва — 37-ю, Латвія — 42-ю, а Украіна — 53- пазіцыю.
У рэйтынгу Bloomberg аналізаваліся дзясяткі крытэрыяў, выкарыстоўваючы сем паказчыкаў, сярод якіх выдаткі на даследаванні і распрацоўкі, вытворчыя магутнасці канцэнтрацыю высокатэхналагічных кампаній і якасць адукацыі.
Паводле thinktanks.by