Амбасадар Украіны: вяшчанне ў Беларусі UATV можа пачацца ў бліжэйшыя дні
Вяшчанне ўкраінскага канала UATV можа пачацца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні. Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны Ігар Кізім, размаўляючы 22 студзеня з журналістамі ў Мінску на мерапрыемстве з нагоды 100-годдзя саборнасці Украіны.
![008_bas_0_1.jpg 008_bas_0_1.jpg](/img/v1/images/008_bas_0_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Кантракт ўжо падпісаны, — сказаў Кізім. — Правайдэр накіраваў дакументы ў Міністэрства інфармацыі Беларусі для атрымання дазволу на трансляцыю. Думаю, гэта пытанне некалькіх дзён».
Паводле яго слоў, транслявацца UATV будзе ў кабельных сетках. «Тэхнічныя пытанні ўсё ўжо вырашаны. Не сумняюся, што рашэнне Мінінфарма будзе станоўчае, таму што гэта было абяцана на самым высокім узроўні», — сказаў пасол.
Кізім адзначыў, што UATV — гэта тэлеканал з кругласутачным вяшчаннем на трох мовах (ўкраінскім, рускай і англійскай). «Там ёсць навінавыя блокі і шмат разнастайнай інфармацыі пра Украіну — яе культуру, традыцыі, звычаі, а таксама сучаснае жыццё», — сказаў дыпламат.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы 26 кастрычніка 2018 года ў Гомелі, заявіў, што Беларусь і Украіна дамовіліся ў бліжэйшы час пачаць трансляцыю ўкраінскага тэлеканала на беларускай тэрыторыі. Пытанне аб пачатку вяшчання ў Беларусі ўкраінскага тэлеканала UATV абмяркоўвалася 11 кастрычніка ў Гомелі на 26-м пасяджэнні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
UATV — украінскі тэлеканал, які пачаў працаваць 1 кастрычніка 2015 года. На Украіну вяшчае тэлеканал «Беларусь 24».
Паводле naviny.by