Беларусь будзе пастаўляць калій у Кітай па чыгунцы
Беларусь пачала пастаўкі калійных угнаенняў у Кітай па чыгунцы, расказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры "Беларусь -1". Экспарт калію ідзе праз Расію і Украіну.
![Беларуськалій Беларуськалій](/img/v1/images/7cf8215c171621f18d09174912cb598c.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларуськалій
«Мы ўспрымаем гэтае рашэнне, абсалютна незаконнае, на наш погляд, ні з пункту гледжання міжнароднага права, ні двухбаковых адносін, але яно прынятае. Мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы, у адрозненне, дарэчы, ад літоўскіх уладаў, якія ўсяляк спрабуюць умяшацца ў нашы справы, але мы хэджуем свае рызыкі і сек'юрытызуем нашым эканамічныя інтарэсы, таму калій паедзе ў іншы бок. Украіна і Расія — гэта што тычыцца марскіх перавозак. У асноўным ён ідзе ў Расію, і чыгуначныя перавозкі ў напрамку Кітая», — сказаў ён.
Кітай, нараўне з Бразіліяй і Індыяй, з'яўляецца найбуйнейшым пакупніком беларускіх калійных угнаенняў. Галоўчанка адзначыў, што альтэрнатыўныя маршруты праз Латвію і Польшчу пасля адмовы Літоўскай чыгункі перавозіць беларускі калій у Клайпеду разглядаліся, але былі прызнаныя ненадзейнымі.
«Латвія, Польшча — гэта таксама ненадзейныя партнёры ў плане пабудовы доўгатэрміновых схем супрацоўніцтва, зноў-такі зыходзячы з іх палітыкі ў дачыненні да нашай краіны. Таму, разумееце, нельга, калі гаворка ідзе пра вялікія праекты, вялікія грошы нельга працаваць з ненадзейнымі партнёрам», — сказаў ён.
Нагадаем, «Беларуськалій» і «БКК» аказаліся пад санкцыямі ЗША. У Літве ўрад прызнаў кантракт паміж «Беларуськаліем» і Літоўскай чыгункай не адпаведным інтарэсам нацыянальнай бяспекі. У выніку ЛЧ скасавала яго з 1 лютага. У адказ беларускі бок закрыў чыгуначны транзіт нафтапрадуктаў з угнаенняў з Літвы.
reform.by