Беларусь патрабуе ад Расіі кампенсацыі за «нафтавыя змены»

Беларусь патрабуе ад Расіі фінансавую кампенсацыю за падатковы манеўр ў нафтавай галіне. Трохгадовы манеўр — гэта зніжэнне экспартных пошлін і акцызаў на нафту і павышэнне ПЗКВ (падатак на здабычу карысных выкапняў), які будзе сядзець у цане на нафту, уключаючы ўнутранаю цану (як у Расіі, так і ў Беларусі) на нафту.



nieft.jpg

Цяпер Беларусь купляе нафту ў Расіі без пошлін па ўнутранай цане, у якасці кампенсацыі пералічваючы пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты, у бюджэт РФ.

Як піша газета Ведомости, страты Беларусі ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне ў 2015 г. могуць скласці $250 млн, у 2016 г. — $300 млн, у 2017 г. — $370 млн. Аднак суразмоўцы выдання не ўдакладняюць, пра якія страты ідзе гаворка — бюджэту або галіны.

У цяперашні час ідуць перамовы: Беларусь прапануе знізіць суму пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў, што пералічваюцца ў Расію, распавядаюць два ўдзельнікі перамоваў. Гэта плата за нафту без пошлін. Лукашэнка ацэньваў яе прыкладна ў $4 млрд. Мінск настойваў на тым, каб пасля пачатку функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза з 2015 г. усе кампенсацыі і абмежаванні былі адмененыя.

Але гэта не задавальняла Расію, і яна ўгаварыла Беларусь зніжаць кампенсацыі паступова — у 2015 г. Расія атрымае ад Беларусі на $1,5 млрд. менш экспартных пошлін на нафтапрадукты. Цяпер Беларусь хоча аддаваць яшчэ на $1—1,5 млрд. менш, кажа ўдзельнік перамоваў.

Рашэння пакуль няма: «Мы не можам з-за змены сваёй унутранай павесткі пагаршаць становішча Беларусі», разважае адзін расійскі чыноўнік. Калі ж Расія прадаставіць кампенсацыю Беларусі, гэта будзе несправядліва, мяркуе другі: «З свайго бюджэту мы аплацім і расійскія неэфектыўныя НПЗ, і беларускія».

АФН