Дзярждума РФ хоча забараніць званкі са Skype на мабільны тэлефон

Дэпутаты Дзярждумы Расіі прапануюць ўнесці ў закон «Аб сувязі» папраўкі, якія фактычна забараняюць званкі праз сэрвісы IP-тэлефаніі на нумары абанентаў расійскіх аператараў.



skype_conf.jpg

Як піша газета Ведомости, 24 верасня Дзярждума разгледзіць папраўкі ў першым чытанні. Аператар, які ўдзельнічае ва ўсталяванні тэлефоннага злучэння, абавязаны перадаваць у нязменным выглядзе інфармацыю пра нумар абанента, яки ініцыюе выклік, гаворыцца ў дакуменце, прадстаўленым на разгляд Думы. Аператар, які парушыў гэтае патрабаванне, можа быць пазбаўлены ліцэнзіі.

Абаненты расійскіх аператараў выкарыстоўваюць інтэрнэт-сэрвісы накшталт Skype і сэрвісы IP-тэлефаніі для міжгародніх і міжнародных званкоў з іншых гарадоў і з-за мяжы на тэлефоны сваіх сяброў і сваякоў. Такія званкі не бясплатныя, але яны, як правіла, істотна танней, чым, напрыклад, з тэлефона ў роўмінгу. Пры гэтым пры тэлефанаванні праз такі сэрвіс тэлефонны нумар таго, хто тэлефануе адлюстроўваецца як мясцовы нумар, але ператэлефанаваць на яго нельга.

У тлумачальнай запісцы да паправак дэпутаты паказваюць, што лічаць такую падмену нумара «нелегальнай». Паводле экспертных ацэнак, абъём міжнароднага трафіку, якая перадаецца ў Расію па такіх схемах, можа сягаць у розных аператараў сувязі ад 10 да 60%, паказваюць аўтары паправак.