CASE: Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі можа прывесці да зніжэння ВУП

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі CASE Belarus Уладзімір Валетка і Серж Наўродскі ў сваім даследаванні «перадпенсійнага насельніцтва Беларусі: ад уразлівай групы да крыніцы плацежаздольнага ўнутранага попыту праз 10 гадоў».

dekret34.jpg


Абмеркаванне яго асноўных высноваў прайшло 13 снежня ў Мінску.
Даследаванне CASE Belarus паказала, што ў перыяд з 2004 па 2014 гады значныя фінансавыя рэсурсы накіроўваліся на падтрыманне заробкаў і захаванне залішняй занятасці: уплыў пашырэння фінансавай глыбіні на рост заробкаў быў у 6 разоў больш, чым на эканамічны рост. У сваю чаргу, рост заробкаў прыводзіў да росту ўдзельных выдаткаў працы ў эканоміцы. 1% росту выдаткаў вёў да падзення ВУП на 0,28%. На падставе дадзеных за 2004-2014 гады і мадэляванні эканамістаў, яны прыйшлі да высновы, што павышэнне пенсійнага ўзросту праз павелічэнне долі аплаты працы ў ВУП і ўдзельных выдаткаў працы пры захаванні залішняй занятасці можа прывесці да зніжэння ВУП.
Такім чынам, на думку даследчыкаў, пенсійная рэформа можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на эканамічны рост, а таксама на якасць жыцця людзей перадпенсійнага ўзросту.
У ходзе прэзентацыі Серж Наўродскі пагадзіўся з заўвагай, што ў 2015-2016 гадах дзяржава знізіла фінансавыя ўліванні ў заробак бюджэтнікаў і ў цэлым у крэдытаванне эканомікі. Аднак, паводле яго слоў, усё роўна рост пенсіённага ўзросту можа негатыўна адбіцца а на ВУП.
Пры гэтым, паводле слоў Сержа Наўродскага, з-за павышэння ўзросту выхаду на пенсію, для заўтрашніх пенсіянераў існуе тры асноўныя групы рызык: рызыка стаць беспрацоўным, рызыка патрапіць у рысу беднасці і рызыка павелічэння спажыванне алкаголю.
Аднак не выключана, што ў выніковым варыянце даследавання яны будуць перафармуляваны з улікам заўваг, выказаных у ходзе праведзенага абмеркавання.
Паводле belprauda.org