Хроніка пікіруючага рубля: Еўра па 60, долар па 48

Самыя змрочныя прагнозы аналітыкаў адносна будучыні расійскай нацыянальнай валюты працягваюць спраўджвацца прама на вачах у здзіўленых расіянаў. Удзельнікі біржавых таргоў працягнулі ў пятніцу гуляць супраць рубля, «апусціўшы» яго да чарговага гістарычнага максімуму ў адносінах да еўра і долара.



rubli1.jpg

Расійскі рубель у пачатку таргоў пятніцы працягнуў падзенне, курс долара ўпершыню ў гісторыі выйшаў на ўзровень у 48 рублёў, сведчаць дадзеныя біржы.
Курс долара разлікамі «на заўтра» на 10.01 мск павышаўся на 1,12 рубля - да 48,06 рубля, курс еўра — на 1,41 рубля, да 59,47 рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы. Крыху пазней курс еўра пераадолеў адзнаку 60 рублёў.
Расійская валюта ўжо трэці дзень запар абнаўляе гістарычныя мінімумы. Па выніках таргоў у чацвер антырэкорды складалі 46,8675 рубля за долар і 58,115 рубля за еўра.
Курс долара разлікамі «на заўтра» у чацвер вырас на 1,9 рубля — да 46,85 рубля, курс еўра — таксама на 1,9 рубля, да 57,98 рубля. Бівалютны кошык на момант закрыцця таргоў каштаваў 51,86 рубля.
У сваю чаргу, Банк Расіі 6 лістапада павысіў межы плывучага калідора бівалютнага кошыка (0,55 долара і 0,45 еўра) на 5 капеек  —  да 39,65-48,65 рубля, сведчаць матэрыялы ЦБ.
Банк Расіі выкарыстоўвае рублёвую вартасць бівалютнага кошыка ў якасці аперацыйнага арыентыру курсавой палітыкі. Дыяпазон яе дапушчальных значэнняў задаецца плывучым калідорам (цяперашняя шырыня — 9 рублёў), межы якога аўтаматычна карэктуюцца на 5 капеек пры дасягненні пэўнага памеру назапашаных валютных інтэрвенцый (зараз — 350 мільёнаў даляраў). Пры гэтым з 5 лістапада ЦБ адмовіўся ад нелімітаваных інтэрвенцый на межах бівалютнага калідора, абмежаваўшы іх 350 мільёнамі долараў у дзень.
Пры новым механізме інтэрвенцый калідор будзе за дзень зрушвацца максімум на 5 капеек, тады як пры ранейшым механізме інтэрвенцый зрух таксама па сутнасці быў нелімітаваны. Так, 23 кастрычніка рэгулятар павысіў межы плывучага калідора бівалютнага кошыка адразу на 40 капеек.
mk.ru