Курс еўра ў Расіі перавысіў 58 рублёў
Курс еўра на таргах Маскоўскай біржы ў чацвер у сярэдзіне дня ўпершыню ў гісторыі перавысіў адзнаку ў 57 рублёў, а перад закрыццём асноўных таргоў пераступіў цераз 58 рублёў.

Па стане на 18:34 мск курс еўра з разлікамі на заўтра вырас на 2,01 рубля і дасягнуў адзнакі ў 58,09 рубля.
А курс даляра, які да 15:30 мск ўпершыню пераадолеў 46 рублёў (склаў 46,08 рубля) падаражэў за дзень на 1,69 рубля — да 46,83 рубля.
Другі дзень запар курсы долара і еўра на Маскоўскай біржы б'юць рэкорды. У сераду, 5 лістапада, гістарычныя максімумы склалі 45,02 рубля за $ 1 і 56,37 рубля — за 1.
Рэкорднае падзенне рубля з крызісу 2008 года аналітыкі, апытаныя выданнем, патлумачылі рашэннем ЦБ Расіі адмовіцца ад падтрымкі расійскай валюты.
forbes.ru