Аляксандр Турчынаў: Трэба вызваляць акупаваныя тэрыторыі

Расія не планавала дасягаць міру і імкнецца ператварыць канфлікт на Данбасе ў перманентны. Пра гэта ў інтэрв'ю ТСН заявіў спікер украінскага парламента Аляксандр Турчынаў.



pastor.jpg

«Трэба канстатаваць, што Расійская Федэрацыя і не збіралася працаваць у напрамку мірнага рашэння трагедыі, якую яны штучна стварылі на ўсходзе нашай краіны», — заявіў ён.
На думку Турчынава, пра гэта сведчаць і праведзеныя на Данбасе так званыя выбары.
«Тыя фэйкавыя выбары, якія расіяне правялі на акупаванай тэрыторыі, якія ніколі не прызнае цывілізаваны свет, якія і выбарамі назваць немагчыма — яны сведчаць аб тым, што фактычна ажыццяўляецца спроба замарозіць гэты канфлікт, зрабіць яго перманентным», — лічыць украінскі палітык.
Кіраўнік парламента мінулага склікання кажа, што ўжо падрыхтаваў пастанову аб адмене законаў аб асаблівым статусе Данбаса і амністыі баевікоў, таму што гэтыя законы на самай справе і не працавалі ніводнага дня.
«Іх трэба адмяняць. Трэба адмяняць закон аб адмысловым статусе, таму што ён прадугледжваў выбары ў мясцовыя саветы ў снежні. Зразумела, што жыць па ўкраінскім заканадаўстве тыя, хто акупаваў тэрыторыі, не збіраюцца. Ніякіх перадумоў, пасля якіх павінна наступіць амністыя, ні тэрарысты, ні расійскія вайскоўцы не збіраліся выконваць, і я нават не падпісаў гэты закон і не даслаў яго ў Адміністрацыю прэзідэнта. Таму ўжо ўнёс пастанову аб адмене галасавання закона аб амністыі і адмены закона аб асаблівым статусе», — патлумачыў Турчынаў.
На яго думку, пакуль застаецца магчымым толькі адзін варыянт паводзінаў з баевікамі.
«Ёсць толькі адзін фармат нашай дзейнасці: вызваляць акупаваныя тэрыторыі», — падкрэсліў палітык.
tsn.ua