Крэмль папрасіў не лічыць прызнаннем выбараў у ДНР словы аб «павазе»
Расія з павагай ставіцца да выбару народа Данбаса, аднак падкрэслівае, што «паважае» і «прызнае» — розныя словы. Пра гэта журналістам паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.
Юрый Ушакоў
«Афіцыйная пазіцыя Расіі выказана ў кароткай, але ёмістай заяве МЗС па выніках выбараў. Там выкарыстоўваецца слова «паважаем», — цытуе Ушакова агенцтва «Інтэрфакс». На ўдакладняючае пытанне, ці можна паставіць знак
роўнасці паміж «павагай» і «прызнаннем» выбараў, якія прайшлі на Данбасе, Ю.Ушаков сказаў: «Гэта розныя словы. Слова «паважаем» абрана
адмыслова. Мы прынцыпова паважаем волевыяўленне людзей, якія галасавалі».
3 лістапада, на наступны дзень пасля выбараў у акупаваных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей МЗС Расіі выступіў з афіцыйнай заявай з гэтай нагоды. «Мы паважаем волевыяўленне жыхароў
паўднёвага ўсходу. Выбраныя прадстаўнікі атрымалі мандат для вырашэння практычных задач па аднаўленні нармальнага жыцця ў рэгіёнах. З улікам праведзеных выбараў вельмі важна распачаць актыўныя крокі
па наладжванні ўстойлівага дыялогу паміж цэнтральнымі украінскімі ўладамі і прадстаўнікамі Данбаса ў рэчышчы дасягнутых у Мінску дамоўленасцей», — гаварылася ў гэтым паведамленні.
4 лістапада афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Джэн Псакі заявіла, што занепакоеная заявамі расійскіх дыпламатаў пра гатоўнасць прызнаць вынікі выбараў у ДНР і ЛНР. Паводле яе
слоў, гэта «паслужыць далейшай ізаляцыі Расіі».
28 кастрычніка ў інтэрв'ю газеце «Весці» міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў з нагоды выбараў на ўсходзе Данбаса наступнае: «Мы лічым, што гэта
адзін з найважнейшых напрамкаў мінскіх дамоўленасцей. Чакаем, што выбары адбудуцца, як і дамаўляліся, і мы, вядома, прызнаем іх вынікі. Разлічваем, што волевыяўленне будзе свабодным і ніхто звонку не
паспрабуе яго сарваць».
РБК