Расійская армія «вяртаецца ў Сербію»
6 самалётаў расійскіх ВПС прызямліліся на ваенным аэрадроме Белграда.
Упершыню за 13 гадоў расійская армія вяртаецца ў Сербію, паведамляе тэлеканал Звезда. Дэсантныя войскі Расіі і Сербіі
правядуць сумесныя вучэнні. Ім трэба будзе знішчыць базу умоўных баевікоў і выратаваць закладнікаў.
6 самалётаў расійскіх ВПС прызямліліся на ваенным аэрадроме Белграда. На іх борце 7 баявых машын дэсанту, 2 бронетранспарцёры, грузавікі і 15 квадрацыклаў з кулямётамі. На ўсіх
ваенна-транспартных самалётах развіваюцца расійскія сцягі. Выконваць баявыя задачы будуць больш за сто дэсантнікаў. Таксама ўпершыню Расія адпрацуе тут знішчэнне умоўных баевікоў з выкарыстаннем
хуткіх і манеўраных квадрацыклаў.
Вучэнні пройдуць у наступную пятніцу, перад тым штодня будуць адпрацоўвацца асобныя этапы: агнявая падрыхтоўка, дэсант асабістага складу і тэхнікі.