У першыя хвіліны таргоў расійскі рубель зноў абваліўся

Долар узляцеў на 1,13 рубля  да 48 рублёў, курс еўра падняўся да 59,47 рубля на адкрыцці таргоў на Маскоўскай біржы.



rubiel_padaje.jpg

Як паведамляе Прайм, курс долара да рубля на Маскоўскай біржы на адкрыцці таргоў у пятніцу вырас на 1,27 рубля і склаў 48,14 рубля. Аднак па стане на 10:10 мск курс долара знізіўся ад дзённага максімуму да 47,4 рубля, што вышэй за ўзровень закрыцця учорашніх таргоў на 53 капейкі.
Пры гэтым курс еўра на адкрыцці сённяшніх таргоў павялічыўся на 1,42 рубля і дасягнуў 59,47 рубля, а затым паменшыўся і па стане на 10:10 мск склаў 58,74 рубля, што вышэй за ўзровень закрыцця учорашніх таргоў на 69 капеек.
ЦБ РФ ссунуў межы валютнага калідора на 5 капеек уверх — да 39,65-48,65 рублі.
Напярэдадні ў чацвер курс долара на таргах Маскоўскай біржы перавысіў 46 рублёў, еўра выйшаў за 58 рублёў. З пачатку года долар падаражэў ўжо на 40%, а апошнія скокі выкліканыя шокам ад змены палітыкі Цэнтрабанка, канстатуюць эканамісты. Кошты на нафту, якія традыцыйна вызначалі курс рубля, страцілі свой уплыў.